Пяты год запар беларускі партал TUT.BY выбраўся ў калядную экпедыцыю, каб павіншаваць усіх добрых людзей з зімовымі святамі і працягнуць традыцыю продкаў у сучаснасць. Сучасная каза скача на абцасах, а вышыванка Дзеда апранутая паверх кашулі, але тое не змяншае эмацыйнасці і шчырасці.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Разам з фальклорным калектывам Guda і Школай традыцыйнага мастацтва святочная працэсія на чале з сузаснавальнікам TUT.BY Кірылам Валошыным наведалася ў Нацыянальнае агенцтва па турызме, Міністэрства гандлю, цэнтральны апарат Следчага камітэта, Мінскае гарадское ўпраўленне МНС і адміністрацыю Савецкага раёна Мінска. Па дарозе завіталі і да нашых партнёраў з Viber. Аказалася, што сур’ёзныя людзі ў службовай форме і строгіх пінжаках умеюць не толькі ажывіць казу, але і самі спяваць калядныя песні, як тое зрабілі ў Міністэрстве гандлю, якое сустракала калядоўшчыкаў на чале з першым намеснікам міністра Артурам Карповічам.
У багатую каляду! Наведвальнікаў з зоркай і ў масках казы ды мядзведзя ў гэтых прыёмных яшчэ не бывала Нацыянальнае агенцтва па турызме вітае калядоўшчыкаў Танчыла, танчыла ды раптам здохла Козачка Калядоўшчыкі шпацыруюць у Міністэрства гандлю
Гандляры прыстасавалі падручныя прылады заміж музычных інструментаў, спевамі ды танцамі здзівілі Каляду TUT.BY Самай малой калядоўшчыцы ўсяго 9 месяцаў, ёй асаблівая ўвага Будынак цэнтральнага апарата Следчага камітэта прымае святочную працэсію. Дакументаў у Казы на ўваходзе не патрабавалі Вучонаму Мішку, які скончыў Смаргонскую акадэмію, давялося ці не вымольваць сабе заданне ў Следчым камітэце Го-го-го каза, го-го-го шэра! Ажывіць Казу ў СК змаглі сертыфікатам на экклюзіўны матэрыял ад Следчага камітэта У госці да ратавальнікаў Каляда ў Музеі агню Традыцыйныя метады рэанімацыі да святочнай Козачкі не прымянялі, толькі цукеркі! І нікуды без танцаў з вучоным Мішкам Мы людзі няпростыя, ідзем з далёкага краю, з-пад самага раю!.. Ды не самі ідзем, а Казу вядзем Спевы напоўнілі ўвесь будынак адміністрацыі Савецкага раёна Але нават адміністратыўныя сцены не прадухілілі чарговай «смерці» Казы… … і фінтоў ад Мядзведзя. Выканкам быў адзіным месцам, дзе Мішку не прасілі прысядаць З Калядамі! Хай і ваш новы год асвячае святло зораў і дабра!
Сёння, 18 студзеня апошні дзень Калядаў паводле юліанскага календара. Дзяўчаты могуць варажыць, а ахвочыя пайсці ў сваю калядную вандроўку па дамах суседзяў, сяброў, а можа і зусім незнаёмых людзей. Калядоўшчыкі ў хаце — знак таго, што год для гаспадароў будзе ўдалы. Ну і канешне, гэта як мінімум 10 хвілінаў пазітыву і радасці. Не адпускайце святы за так.
Каманда TUT.BY дзякуе краме падарункаў і сувеніраў ручной работы і народных майстроў «РАГНА» за дызаёнерскую калядную зорку.
Пяты год запар беларускі партал TUT.BY выбраўся ў калядную экпедыцыю, каб павіншаваць усіх добрых людзей з зімовымі святамі і працягнуць традыцыю продкаў у...