Купалаўскі, гатэль "Еўропа" і Савецкая. 10 фотаадрозненняў паміж Мінскам ХIХ і ХХ стагоддзяў
07.02.2017 11:31
—
Новости Культуры
|
Калі сучасныя краязнаўцы вывучаюць гісторыю горада, яны часта робяць здымкі гарадскіх вуліц, паўтараючы ракурсы са старых фотакартак. З дапамогай такога параўнання можна наглядна пабачыць змены, якія адбыліся з моманту, калі быў зроблены стары здымак. А што, калі б такія параўнанні рабілі фатографы трыццаць, пяцьдзясят ці нават сто гадоў таму? TUT.BY прагартаў сотні рэтраздымкаў, каб знайсці аднолькавыя ракурсы Мінска розных гістарычных перыядаў, і цяпер запрашае чытачоў у захапляльнае падарожжа па часе. Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі на паштоўцы пачатку ХХ стагодзя і на фотаздымку, зробленым фотамастаком Вялікі гасцінны двор (плошча Свабоды, 4) на дарэвалюцыйнай паштоўцы і на фота з першамайскай дэманстрацыі 1930 года. Шматлікая рэклама на фасадах будынка змянілася савецкімі лозунгамі. Гандлёвыя рады каля былога бернардзінскага кляштара (цяперашняя вуліца Кірылы і Мефодзія) на фота канца ХІХ стагоддзя і на здымку 1926 года. Звярніце ўвагу, як за дзесяцігоддзі вырасла дрэва ў левай часцы здымкаў. Гатэль «Еўропа» на дарэвалюцыйнай паштоўцы і на фота 1920-х гадоў. На змену брычцы прыйшоў аўтамабіль, будынак у левай часцы здымка вырас на паверх, а рускамоўныя шыльды крамаў змяніліся беларускамоўнымі. Апошняе — вынік палітыкі беларусізацыі, якую праводзіў урад БССР у 1920-я гады. Губернатарская вуліца напрыканцы ХІХ стагоддзя і вуліца Леніна пачатку 1950-х, від у бок касцёла Дзевы Марыі. На пасляваенным здымку бачна, як перад касцёлам узводзяць фальшывы фасад у неакласічным стылі — доўгі час у святыні будуць размяшчацца спартовыя залі. Вежа езуіцкага калегіума яшчэ стаіць, але ёй засталося нядоўга. Вуліца Савецкая і будучы праспект Незалежнасці на здымках 1935 і 1941 гадоў. Як бачна, будынак у правай часцы здымкаў — так званы Дом паляка — моцна пацярпеў ад бамбёжак. Пасля вайны ён, а таксама шэраг пабудоў побач будуць знесены, а на іх месцы з’явіцца новая сталічная плошча — Кастрычніцкая. Купалаўскі тэатр на дарэвалюцыйнай паштоўцы і на здымку 1931 года. У 1922 годзе перад галоўным фасадам будынка быў усталяваны помнік Карлу Марксу, бачны на другім фота.
Будынак дзяржбанку СССР на фота пачатку 1930-х гадоў і на здымку часоў акупацыі. Банк быў пабудаваны на цэнтральнай вуліцы Мінска ў 1931 годзе і, як бачна, да вайны паспеў вырасці на адзін паверх. Але ў канцы 1940-х будынак быў
Дом урада на здымку 1940-х гадоў і на каляровым фота, зробленым замежным турыстам у 1961 годзе. Палітэхнічны інстытут на здымку часоў акупацыі і на фота 1950-х гадоў. Галоўны корпус цяперашняга БНТУ быў пабудаваны у 1930-я гады і меў рысы стылю канструктывізм, але пасля вайны моцна пашкоджаны будынак быў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі сучасныя краязнаўцы вывучаюць гісторыю горада, яны часта рабяць здымкі гарадскіх вуліц, паўтараючы ракурсы са старых фотакартак. TUT.BY прагартаў сотні...
|
|