"Растрэлы працягваліся, нават калі прыйшлі немцы". Открывается выставка "Правда о Куропатах". 21.by

"Растрэлы працягваліся, нават калі прыйшлі немцы". Открывается выставка "Правда о Куропатах"

22.02.2017 11:40 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сегодня в минском Дворце искусств откроется выставка «Правда о Курапатах». На протяжении недели она будет рассказывать о фактах и историях, которые удалось найти активистам инициативы «Эксперты ў абарону Курапат». Накануне открытия TUT.BY побывал на монтаже выставки и побеседовал с ее организатором Маратом Горевым о том, кто из белорусов первым протестовал против уничтожения памяти о Куропатах еще в сталинские времена, почему запрет работать с архивами — не страшно для историка и правомерно ли, по его оценкам, строительство бизнес-центра на улице Мирошниченко.


Марат Горевой

«После войны она открыто заявила о том, что лес стоит на костях»

Нынешнюю выставку планировалось открыть еще в ноябре 2016-го, но из-за проблем с помещением дату пришлось перенести на неопределенный срок.

— З вялікай цяжкасцю далося нам гэтае памяшканне. Мы прыходзілі, дамаўляліся, а пасля нашага візіту падыходзілі іншыя людзі і казалі: «Калі вы дасцё, будуць у вас праблемы». Але нешта пакрысе мяняецца ў нашай краіне. Мы патрапілі ў акно мажлівасцей. Як і ў той раз. Зараз нам далі памяшканне на цэлы тыдзень замест трох дзён. Тады, у 2015-м, прыйшло больш за 2 тысячы чалавек. Сёлета чакаем больш.

По словам Марата Горевого, со времен прошлой выставки историки и активисты инициативы «Эксперты ў абарону Курапат» не получили доступа ни к одному архивному документу. Но, смирившись с этим, они нашли не менее эффективный способ добыть новую информацию.


— Мы разумеем, што крыніцы, якія ва ўсім свеце даступныя, у нас пад замком. Спроба атрымаць доступ да іх — гэта біццё галавой аб сценку. Таму галоўны акцэнт мы зрабілі на вуснай гісторыі, на ўспамінах людзей. Спачатку працуем самастойна: вычытваем усе адкрытыя крыніцы, аналізуем, параўноўваем. Пасля ў Курапатах: аглядаем мясцовасць, апытваем людзей і далучаем спецыялістаў з розных галінаў, якія дапамагаюць асэнсаваць пэўныя нюансы. І ўсё гэта дае лепшы вынік, чым тыя архівы. Таму гэтую выставу можна назваць паклонам народнай памяці, якая захоўвае ўсяго вельмі шмат.

Поскольку сам историк живет неподалеку от Куропат, среди местных он — человек, которого все знают и которому могут доверять. Вместе c коллегами он обошел множество домов и услышал немало историй. Некоторые для него оказались открытием.

— Мы знайшлі сведку, якая падцвердзіла, што расстрэлы працягваліся нават тады, калі ў Мінск прыйшлі немцы. Яна, да прыкладу, расказала, што яе маці чула з-за плоту не адзінкавыя стрэлы, а аўтаматныя ці кулямётныя чэргі. Немцы ўжо захапілі Мінск, а «чорны варанок» пад вечар прывёз у Курапаты людзей на расстрэл…


Также историк узнал имя человека, которого сегодня можно назвать первым защитников Куропат. Им была работница совхоза Лидия Яцук. После войны по деревне пошли разговоры, что на месте расстрелов планируют спилить лес и использовать территорию под сельзохпосадки. Тогда Яцук открыто заявила о том, что лес стоит на костях. И в конце концов вынудила местного председателя совхоза пойти на прием к министру и отменить решение.

— Як ні дзіўна (гэта ж былі сталінскія часы!), настойлівасць Лідзіі Яцук дала свой плён — пасля таго, як міністр наведаў гэтыя мясціны, улады адмовіліся ад планаў узараць Курапаты і пакінулі гэтае месца ў спакоі. А потым вырашылі пашыраць ва ўрочышчы плошчы пад пасадкі лесу. Мы, вядома, будзем распрацоўваць гэтую тэму далей, шукаць архіўныя звесткі: калі Лідзія Яцук працавала, як склаўся яе лёс. Пакуль пра гэта вядома толькі з адной крыніцы. Тут, канешне, нам могуць не даць звестак альбо скажуць, што такога не было. Не можа ж стацца, каб жанчына была героем у 50-я гады. Гэта ж проста фантастыка!

Жизнь тех, кто жил рядом с расстрелами

В нынешней выставке будут представлены как материалы, презентованные в 2015 году, так и новые находки. В экспозиции шесть стендов: «Зона», «Мінскія галгофы», «Конкурс», «Экспертызы, «Наведнікі», «Жыццё каля плоту».


«Мінскія галгофы», которые подготовили Вацлав Орешко и Алесь Маковой, представит информацию о местах вокруг Минска, где, помимо Куропат, расстреливали людей. Их, как утверждают эксперты, более десяти, однако стенд расскажет лишь о шести, о которых есть достоверные свидетельства и, что главное, свидетели.

На стенде «Жыццё каля плоту» можно увидеть и почитать, как рядом с Куропатами жили, любили, женились, рожали детей местные жители. Стенд представлен историями двух семей — Залецких и Боровских.

— Бароўская — адзіная, верагодна, на гэты дзень жывая сведка расстрэлаў. Яна распавядае гісторыю сваёй сям'і. Вось гэты прыгожы вусаты шляхціч — яе бацька. Яго асудзілі і саслалі на Калыму. Калі ён збег першы раз, яго спаймалі і паставілі на лоб кляймо. Другі раз быў больш удалым: паміж вагонамі-таварнякамі ён змог даехаць да Вусць-Каменагорску. Як выжыў? Казаў, каты грэлі зімой. Гэта жах! Як ён вытрымаў, я не ўяўляю. Ён прыехаў у Каменагорск, лёг на цэнтральнай плошчы паміраць — апухшы, абмарожаны, галодны. Яго знайшоў старшыня мясцовага калгасу і забраў з сабой. Мужчына ачуняў, пайшоў на вайну. Але не пад сваім прозвішчам — Залецкі ён змяніў на Залескі. Пасля вайны прыйшоў дадому, але ўсё жыццё баяўся, што за ім прыйдуць зноў.


На іншым фотаздымку — Бароўская і яе мужык. Ён спачатку сядзеў на Салаўках. Потым, калі забілі фон Кубэ, трапіў у закладнікі. Але ён неяк выпутаўся і застаўся жывы. Калі вярнуўся з фронту, яму сказалі: «Ты ж быў закладнікам у немцаў!? Вось зараз паедзеш на Калыму». І ў 49-м годзе яму далі 10 год. Вось вам лёс: спачатку Салаўкі, потым год ў засценках гестапа, пасля лагер.

Вось тут мастакі ўзнавілі эпізод з жыцця ля плоту. Хлопчыкі пайшлі ў лес па ягады. А маці ўсё непакоілася: «Куды пайшлі? Там жа лес, зона, могуць забіць». І чуе, бяжыць яе дзіця дадому, галосіць. За ім — НКВДыст, страляе па хлопцу. Аднекуль з’явіўся бацька, хапае НКВДыста за руку і кажа: «Ты што робіш?» А той адказвае, патыхаючы алкаголем: «Я думаў, гэта нехта збёг».


Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

«Справа з пабудовай бізнэс-цэнтру ля ахоўнай зоны Курапат — чыстая эквілібрыстыка»

В последние дни Марат Горевой был увлечен и занят подготовкой выставки. Но он внимательно следит за ситуацией у дома № 49 по улице Мирошниченко. Спрашиваю, находится ли планируемый бизнес-центр, который в последние дни получил столько внимания, в охранной зоне Куропат. Историк начинает отвечать издалека, чтобы вникнуть в предысторию. По его мнению, сейчас строительство абсолютно законно, однако законностью эту оно приобрело в результате нескольких манипуляций.

— Спачатку хачу сказаць такую рэчы: Курапаты — самая балючая рана беларускай душы. Калі яе бяконца бярэдзіць, гэта можа кепска скончыцца для тых, хто пачынае так рабіць. У гэтай краіне, дзякуй Богу, засталіся людзі з гонарам. Калі нешта каля Курапат пачынаецца, яны адэкватна адказваюць. Незалежна ад таго, увайшла будаўнічая пляцоўка ў ахоўную зону ці не, само будаўніцтва каля Курапатаў, тым больш такога кшталту, — гэта спроба зганьбіць гонар і годнасць беларусаў.


Историк рассказывает, что урочище Куропаты, которое внесли в список памятников международного значения, должно было получить охранную зону и документы, которые бы ее узаконили. Однако даже после того, как урочище попало в этот список, охранной зоны вокруг Куропат так и не появилось.

— Урэшце рэшт, у сувязі з тымі падзеямі, што адбываліся вакол Курапатаў з-за адсутнасці зоны (тут кальцавая і смачныя кавалкі зямлі), ахоўную зону ўсё ж зрабілі. Спецыялісты сказалі: «Трэба не менш 300 метраў навокал, так робяць ва ўсім свеце». Мінкульт пагадзіўся, але пасля ўсё пакрэсліў, звузіў яе ды зацвердзіў як часовую. Такога нідзе ў свеце не бывае! Потым, у канцы 2014-га, нарэшце зацвердзілі ахоўную зону як пастаянную, але зноў скарацілі яе. Ды яшчэ і выразалі з яе кускі.

Не магу сказаць стопрацэнтова, але на 99 адсоткаў я ўпэўнены, што гэты будынак будзе знаходзіцца не ў межах ахоўнай зоны. Але гэта не мяняе сітуацыю. Чаму? «Бульбаш-холл» спачатку паставілі ў зоне, а пасля зрабілі, што ён апынуўся па-за ёй. А тут наадварот: ставяць па-за зонай, але перад гэтым робяць, каб яно так было. Гэта чыстая эквілібрыстыка. Забудоўшчыкам патрэбна была тэрыторыя. Міністэрства культуры звузіла ахоўную зону — і цяпер усё ў парадку.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сегодня в минском Дворце искусств откроется выставка "Правда о Курапатах". На протяжении 7 дней она будет рассказывать о фактах и историях, которые удалось найти, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика