На аўкцыёне прадаюць гравюру, створаную ў акупаваным Віцебску. 21.by

На аўкцыёне прадаюць гравюру, створаную ў акупаваным Віцебску

05.04.2017 10:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На польскім інтэрнэт-аўкцыёне выстаўлена гравюра на дрэве (дрэварыт) нямецкага мастака Бода Цымермана, створаная ў Віцебску падчас нямецкай акупацыі.


На дрэварыце мы бачым мураваную забудову Замкавай вуліцы, пашкоджаную пажарам, і пойму Замкавага ручая (на яго месцы зараз гандлёвы комплекс «Марка-сіці»). На заднім плане бачны Свята-Мікалаеўскі сабор, а на пярэднім — коміны і печы ад згарэўшых драўляных будынкаў у раёне сучаснай вуліцы Калініна.


Мяркуючы па пакінутым танку Т-26, які бачны на пярэднім плане, мастак выканаў гэты твор у студзені-лютым 1942 года.

Фотаздымкі Віцебска, зробленыя з падобнага ракурсу існуюць, аднак невядома ніводнага, на якім бы прысутнічаў танк. На вуліцы Калініна ў 1941 годзе было пакінута шмат тэхнікі, але ў асноўным яна была сканцэнтраваная бліжэй да сучаснай плошчы Перамогі.


Дрэварыт памерам 39х39 сантыметраў прадаецца з пачатковым коштам 200 злотых (гэта каля 50 еўра).

Бода Цімерман (Bodo Zimmermann), вядомы таксама як Bozi, нарадзіўся 29 мая 1902 года ў Велене (цяпер гэта Польшча) у сям'і школьнага інспектара, а яго дзед быў пейзажыстам і прафесарам. Скончыў Каралеўскую школу мастацтваў і прыкладнога мастацтва ў Брэслаў (цяперашні Уроцлаў у Польшчы).

У 1939 годзе Цымерман пайшоў добраахвотнікам у гітлераўскае войска і стаў ваенным мастаком. 7 мая 1945-га пры абароне Брэслаў трапіў у савецкі палон. Памёр 25 жніўня таго ж года. Большасць яго прац былі страчаныя падчас вайны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуючы па пакінутым танку Т-26, які бачны на пярэднім плане, мастак выканаў гэты твор у студзені-лютым 1942 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика