"Князь Вітаўт". У Віцебску адкрылася крама рэчаў у нацыянальным стылі
26.08.2017 13:16
—
Новости Культуры
|
У Віцебску 26 жніўня адкрылася першая ў горадзе крама рэчаў і сувеніраў у нацыянальным стылі. Гандлёвы аб’ект таксама мае беларускую назву — «Князь Вітаўт». У краме — вялікі выбар адзення, сувеніраў, упрыгожванняў, аксесуараў, посуду, тэкстыльных вырабаў і іншых тавараў. Першым 10-ці пакупнікам гаспадары крамы ўручылі каштоўныя падарункі, а ўсіх астатніх сёння чакаюць прыемныя сувеніры. У 16.00 тут пройдзе гістарычная віктарына для ўсіх жадаючых. Каб падрыхтавацца, арганізатары раяць пачытаць пра князя Вітаўта, беларускія нацыянальныя сімвалы і аднавіць свае веды па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Арганізатары абяцаюць узнагародзіць не толькі пераможцаў, але і іншых удзельнікаў. А для ўсіх беларускамоўных прадугледжаныя зніжкі на ўсю прадукцыю крамы. Крама знаходзіцца па праспекце Фрунзэ, 8. Час працы — з 10.00 да 21.00, без выходных. Інфалінія: +375 33 699 24 96. Больш інфармацыі на Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краме - вялікі выбар адзення, сувеніраў, упрыгожванняў, аксэсуараў, посуду, тэкстыльных вырабаў і іншых тавараў. |
|