Ад Рагвалода да святой Еўфрасінні. У Полацку з'явіўся помнік беларускай дзяржаўнасці
26.08.2017 11:12
—
Новости Культуры
|
У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора 25 жніўня пачалі ўсталёўваць ![]() Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Ягоны твор увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога — ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу. На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці. ![]() Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон. Памятны знак адкрыюць 2 верасня падчас Дня беларускага пісьменства. Галоўнымі тэмамі свята стануць 1155-годдзе беларускай дзяржаўнасці і 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё запланавана падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці. |
|