Сярэднявечныя караблі на Дзвіне і піратэхнічнае шоу. Чым здзівіць фэст "Рубон" у Полацку
28.08.2017 17:46
—
Новости Культуры
|
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон» пройдзе ў Полацку 1−3 верасня ў парку каля Кургана Бессмяротнасці. Шосты па ліку «Рубон» — адна з візітных картак горада. Аднак сёлета яго праграма адмысловая — фестываль пройдзе падчас святкавання 1155-годдзя Полацка і Дня беларускага пісьменства. Таму да традыцыйных рыцарскіх турніраў, архаічных спеваў і майстар-класаў рамеснікаў дадасца шмат цікавостак. — Гэта будзе захапляльнае відовішча, — абяцае рэжысёр свята Яўгенія Кавалёва. — Жыхары і госці горада змогуць адчуць каларыт далёкай эпохі, пабачыць рэканструкцыю бітваў, дзе займае дыханне ад лязгату зброі падчас жорсткай сутычкі войскаў на бугуртах. Як і шмат стагоддзяў таму, хвалі Дзвіны панясуць дракары — сярэднявечныя караблі. А самыя смелыя змогуць падняцца ў неба на паветраных шарах ці гіракоптарах. Дзе яшчэ, як не ў самым старажытным горадзе Беларусі, абуджаць у душах людзей цікавасць да гісторыі роднага краю? Канцэрты старажытнай музыкі, тэатралізаваныя анімацыі, лекцыі па суднаходстве і асаблівасцях быту Сярэднявечча — далёка не ўсе пункты праграмы. Будуць працаваць старадаўняя таверна, кантактны заапарк і фотазона. На фестываль чакаюць кухараў з Літвы, яны прапануюць гасцям старадаўнія стравы. Асобная пляцоўка будзе для дзетак — з батлейкай, гульнямі, танцамі. І ўрэшце, адным з галоўных сюрпрызаў стане вялікае піратэхнічнае шоу — містычнае відовішча с разнастайнымі светлавымі эфектамі, вогненным цыркам, каскадамі электаразрадаў і маланкамі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыхтуецца вялікае піратэхнічнае шоу - містычнае відовішча с разнастайнымі светлавымі эфектамі, вогненным цыркам, каскадамі электаразрадаў і маланкамі. |
|