Гурт "Дразды" здымаў самы кранальны кліп гэтага лета на Валожыншчыне
13.09.2017 15:31
—
Новости Культуры
|
Кліп «Вёска» за два дні сабраў амаль 38 тысяч праглядаў на «Ютубе». Здымалі яго «Дразды» у вёсцы Сівіца, што на Валожыншчыне. Твор гурта «Дразды» — гэта хутчэй відэахроніка тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства ледзьве не кожнага з нас. Ну хто з нас не трывожыў спакой мясцовых бабулек рыкам матацыклаў «Мінск» і «Планета», хто не бег басанож, падымаючы пыл, да возера? Хто не любаваўся на буслоў і на тое, як спее жыта? Хто не рваў яшчэ зялёныя яблыкі ў садзе? Асабліва, калі гэты сад суседскі? Пяшчотай і замілаваннем беларускай вёскай прасякнуты ўвесь кліп «Драздоў». Видео:Віталь Карпанаў, саліст гурта, расказаў «Рэгіянальнай газеце», што кліп, магчыма, таму і атрымаўся такім шчырым, бо здымалі яго ў вёсцы бацькоў Віталя, у вёсцы Сівіца, што на Валожыншчыне. У ім усё сапраўднае: дзеці, што здымаліся ў кліпе, усе мясцовыя, матацыклы, што здымаліся ў кліпе, належаць самаму Віталю. — Я часта бываю ў вёсцы, разы два на месяц дакладна. І ўсё тое, што паказана ў кліпе, раблю з задавальненнем: і ў возера нырца даю, і сала люблю на вогнішчы пажарыць. У кліпе зняўся чатырохгадовы сын Віталя Карпанава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кліпе зняўся чатырохгадовы сын Віталя Карпанава.
|
|