“Скокі ва ўсе бокі” выйшлі ў круг шырокі
21.04.2018
—
Новости Культуры
|
Абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” адбыўся ў раённым Цэнтры культуры.
Удзельнікаў фестывалю-конкурсу і гледачоў прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Жук-Куніцкая пажадала ўдзельнікам лёгкіх ног і спрыяльнай сцэны.
Народны ансамбль “Вечарынка” прывітаў прысутных аптымістычнай песняй і адразу пачаліся скокі. Танцавальныя калектывы выступалі ў намінацыях “Народны танец”, “Сучасны эстрадны танец”, “Беларускі народны танец” у дзіцячай і маладзёжнай узроставых катэгорыях. Самадзейныя артысты ацэньваліся па іншай шкале, чым народныя і ўзорныя.
(Падрабязней чытайце ў газеце “Светлы шлях”) Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” адбыўся ў раённым Цэнтры культуры. |
|