Івацэвіцкая прыгажуня – у фінале “Міс Беларусь-2018”...
26.04.2018
—
Новости Культуры
|
Сталі вядомы імёны 30 дзяўчат — фіналістак конкурсу “Міс Беларусь-2018”, якія будуць змагацца за карону першай прыгажуні краіны. У іх лік увайшла наша зямлячка, ураджэнка Івацэвічаў, – Вікторыя Горбач.
23-гадовая Вікторыя выпускніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”, цяпер студэнтка 5-га курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці — «архітэктура». За сваю мадэльную кар’еру прымала ўдзел у модных паказах, здымках рэкламы і музычных кліпаў, супрацоўнічала з рознымі вядомымі брэндамі. Як расказала Вікторыя Горбач, кастынг на конкурс праходзіў у тры этапы. Першы этап быў рэгіянальны, яго яна з лёгкасцю прайшла ў Брэсце. Усім дзяўчатам трэба было толькі расказаць пра сябе і прадэманстраваць май-
стэрства дэфіле перад членамі журы. У выніку Вікторыю запрасілі ў Мінск для ўдзелу ў фінальным кастынгу, дзе былі адабраны 103 канкурсант-
кі. На другім адборы для івацэвіцкай прыгажуні не было таксама ніякіх складанасцяў: журы ацэньвала дэфіле, упэўне-
насць у сабе і ўменне трымацца на публіцы. У гэты ж дзень абвясцілі імёны ўжо 40 фіналістак, у ліку якіх была і Вікторыя. Журы зноў чакаў нялёгкі выбар – ужо 30 фіналістак. Праз некаторы час Вікторыі патэлефанавалі і паведамілі цудоўную навіну – яна будзе прымаць удзел у фінальным шоу і змагацца за галоўную карону краіны.
Зараз фіналісткі сабраліся ў Мінску, дзе на працягу трох тыдняў яны будуць рыхтавацца да фінальнага шоу. Іх дзень сапраўды распісаны па хвілінах – заняткі ў спартыўнай зале, фотасесіі і прымеркі касцюмаў, здымкі “візітак” на фінал, сустрэчы з журналістамі і, канешне ж, шматлікія рэпетыцыі, каб на фінальным грандыёзным шоу гледачы і тэлегледачы змаглі любавацца феерычным выступленнем прыгажунь. У гэтым годзе арганізатары адыдуць ад звыклага дэфіле і зробяць вялікія прыгожыя харэаграфічныя пастаноўкі. Па задумцы, на сцэне на працягу дзвюх гадзін гледачы ўбачаць прадстаўленне, дзе фігуруюць чатыры стыхіі: вада, зямля, агонь, паветра. Кожная будзе атаясамляцца з пэўнымі вобразамі, якія пакажуць беларускую прыгажосць. У шоу абыграюць тэму малой радзімы і II Еўрапейскіх гульняў. Нядаўна стала вядома, што гасцямі фінальнага шоу стануць спевакі Наталля Падольская і Уладзімір Прэснякоў.
Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2018” пройдзе 4 мая ў сталічным Палацы спорту. У гэтым годзе за тытул самай прыгожай дзяўчыны Беларусі пазмагаюцца 30 фіналістак. Пераможца атрымае залатую карону – пераходзячы сімвал конкурсу, якая зроблена па заказе Нацыянальнай школы прыгажосці ў 2004 годзе. Упрыгожванне выканана з белага золата і паўтысячы фіянітаў і тапазаў. Першая прыгажуня, акрамя кароны і права прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах прыгажосці, атрымае буйны грашовы прыз і аўтамабіль Geely Atlas. Салідныя грашовыя прызы атрымаюць 1-я віцэ-міс і 2-я віцэ-міс. Падарункі ад партнёраў і спонсараў прадугледжаны і для ўладальніц званняў у намінацыях «Міс Дружба», «Міс топ-мадэль», «Міс фота» і іншых.
Верым, што ў нашай канкурсанткі ёсць усе шансы годна прадставіць родны горад у фінале конкурсу. Жадаем Вікторыі перамагчы і атрымаць карону першай прыгажуні, а таксама абяцаем: малая радзіма будзе падтрымліваць івацэвіцкую прыгажуню!
Ганна Ільяшэвіч,
фота з асабістага архіва Вікторыі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталі вядомы імёны 30 дзяўчат — фіналістак конкурсу “Міс Беларусь-2018”, якія будуць змагацца за карону першай прыгажуні краіны. У іх лік увайшла наша зямлячка,...
|
|