“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей. 21.by

“Свет рушніковы – скарб адмысловы”. У Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з народным майстрам Войтка Зоф’ей

02.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы, у рамках Года малой радзімы, прайшла сустрэча ўдзельнікаў паважанага ўзросту аматарскага аб’яднання “Сустрэчы” і актыўных чытачоў з народным майстрам Войтка Зоф’ей пад назвай “Свет рушніковы – скарб адмысловы”.

image-0-02-04-cd45359f3048b095af090dc65a979812abf7c59d5cc0ebcb974e33abd67935b0-V.jpg

Вядучыя Лаўранкова Н. У. і Шуневіч Д. У. зрабілі экскурс у гісторыю беларускага ручніка і вышыўкі ўвогуле. Госці мерапрыемства даведаліся, что ручнік – гэта не проста прыгажосць, але і гісторыя нашых продкаў, багацце духоўнай спадчыны.Майстрыха расказала аб тым, як вышыўка стала яе спадарожніцай з самага маленства. З вялікай удзячнасцю яна ўспомніла сваю дарагую настаўніцу Марыю Ільінічну Радышэўскую, прадаўжальніцай справы якой з гонарам лічыць сябе Зоф’я Войтка.

Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныяў прыпаднятым настроі правялі свой час і з вялікім задавальненнем праглядзелі выставу рушнікоў майстра.Вялікую цікавасць у гасцей выклікаў майстар-класс, на якім яны змаглі бліжэй пазнаёміцца з цудоўным мастацтвам вышывання. Зоф’я Войтка адзначыла, што вышыўка ў доме – гэта абярэг, у які ўкладаецца душа; што традыцыінеабходна перадаваць дзецям, унукам.

IMG_20180427_162517.jpg

IMG_20180427_180714.jpg

Супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы, у рамках Года малой радзімы, прайшла сустрэча ўдзельнікаў паважанага ўзросту аматарскага аб’яднання “Сустрэчы” і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика