Сіноптыкі прагназуюць на «Берагіню» добрае надвор’е
04.05.2018
—
Новости Культуры
|
Сёння перадапошні дзень работы міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі». У гэтым годзе яна праходзіць у 22-гі раз. На буйнейшай у Мінску выставачнай пляцоўцы «Белэкспа» прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з ўсёй краіны, а таксама замежныя госці на працягу трох дзён, з 3 па 5 мая, прадстаўляюць свае лепшыя праекты, расказваюць аб дзейнасці, імкнучыся прыцягнуць увагу новай аўдыторыі. У выставе ўдзельнічала больш за 400 рэдакцый газет, часопісаў, тэлерадыёкампаній, інтэрнэт-рэсурсаў, а прадстаўленыя імі матэрыялы былі раўмешчаны на 50 стэндах. Не мінула магчымасці расказаць аб сабе, аб нашым легендарным краі на міжнароднай выставе раённая газета «Чырвоны Кастрычнік». Асноўнай тэмай прэзентацыі была выбрана адметная падзея для нашага раёна — Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Мы імкнуліся з дапамогай нашых сяброў — Алены Ліхашапка, Святланы Галавачэнка, Нікіты Якімовіча, Філіпа Кацярыніча — зацікавіць прысутных песенным і танцавальным мастацтвам Акцябршчыны, запрасіць на фестываль народнай творчасці гасцей з усіх куткоў нашай радзімы. Гледачам былі прапанаваны не толькі музычныя нумары, але і розныя інтэрактыўныя гульні і спаборніцтвы. Асабліва даспадобы прыйшоўся конкурс «Прачытай верш пра «Берагіню». Удзельнікі выбіралі картку с вершам пра фестываль нашых мясцовых аўтараў і павінны былі прыгожа і выразна іх прадэкламаваць. Спрабавалі чытаць па-беларуску нават рускамоўныя ўдзельнікі. А на памяць прасілі ім пакінуць гэтыя вершы, напісаныя на мілагучнай і сакавітай мове рудабельскімі аўтарамі. Адметнасць выставы «СМІ і Беларусі» у тым, што для нас, журналістаў, тут ёсць магчымасць пагутарыць са сваімі калегамі і не толькі з нашай краіны, а і з замежжа, пазнаёміцца з іх формамі работы, падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі. А таксама на выставе ёсць магчымасць сустрэць і вядомых медыйных асоб. Так, мы не прамінулі расказаць пра фестываль «Берагіня» калегам з тэлебачання. Дзмітрый Рабаў, вядучы прагноза надвор’я на тэлеканале «АНТ», выказаў меркаванне, што надвор’е ў час правядзення фестывалю будзе ясным і сонечным. Вядучая праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» Люцыя Герашчанка зацікавілася «Берагіняй» і прапанавала расказаць аб гэтым у іх ранішняй перадачы. Мы, безумоўна, з радасцю згадзіліся і будзем зараз чакаць запрашэння. Алена СТАРЫНОВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння перадапошні дзень работы міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі». У гэтым годзе яна праходзіць у 22-гі раз. На буйнейшай у Мінску выставачнай...
|
|