Экспедыцыя па малой радзіме “Ад Беніцы да Крэва”
14.05.2018
—
Новости Культуры
|
Аматары даўніны з Маладзечна, Мінска, Ашмянаў, Смаргоні праехалі аўтапрабегам па мясцінах, што звязаны агульнай памяццю, занатаванай у мемуарах, творах і ва ўспамінах беларускага паэта Юльяна Сергіевіча і польскага пісьменніка Збігнева Жакевіча.
![]() Цікавыя сустрэчы і адкрыцці, знаходкі і рарытэты чакалі на гэтым шляху падарожнікаў. Гідамі ў гэтай экспедыцыі сталі гісторыкі і краязнаўцы Таццяна Кляшчонак, Міхась Казлоўскі, Франц Шчуроўскі. У вёсцы Ленкаўшчына, дзе жыў апошнія гады свайго жыцця Юльян Сергіевіч, адбылася прэзентацыя новай кнігі ўспамінаў пра слыннага беларускага паэта і сапраўднага сына роднай зямлі, які дарэчы, быў настаўнікам сучаснага вядомага польскага пісьменніка, паходжаннем з Беларусі Збігнева Жакевіча. Разам з прадстаўнікамі сельвыканкама ўдзельнікі паездкі ўсклалі вянок на магілу Юльяна Сергіевіча.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
Аўтапрабег праходзіў па мясцінах, якія Збігнеў Жакевіч апісаў у сваіх мастацкіх творах, пераведзеных на беларускую мову Таццянай Кляшчонак.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматары даўніны з Маладзечна, Мінска, Ашмянаў, Смаргоні праехалі аўтапрабегам па мясцінах, што звязаны агульнай памяццю, занатаванай у мемуарах, творах і ва...
|
|