Ансамблю «Рэха» з Ельску апладзіравалі ў Маскве
16.05.2018
—
Новости Культуры
|
>
Вакальны ансамбль «Рэха» Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі нядаўна прыняў удзел у XVI міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі-конкурсе «Гучыць Масква», які прайшоў у горадзе Маскве. Усяго ў фестывалі ўдзельнічала больш за 800 дзіцячых, юнацкіх і маладзёжных харавых, фальклорных і інструментальных калектываў ва ўзросце ад 7 да 28 гадоў з Расіі, Аўстрыі, Арменіі, Багамскіх астравоў, Балгарыі, Германіі, Ганконга, Грузіі, Іспаніі, Італіі, Ізраіля, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Сербіі, Славеніі, ЗША, Тайланда, Украіны, Францыі, Эстоніі, Японіі і іншых краін. Упершыню ў такім міжнародным фестывалі прынялі ўдзел музыканты з гарадоў Рэспублікі Беларусь: Мінска, Жлобіна, Салігорска, Светлагорска, Мастоў і Ельска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Вакальны ансамбль «Рэха» Ельскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі нядаўна прыняў удзел у XVI міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі-конкурсе... |
|