26 мая ансамбль “Брыз” прыняў удзел у міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў. 21.by

26 мая ансамбль “Брыз” прыняў удзел у міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў

28.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4EZ8zFqu9G8
У рамках ІІІ Міжнароднага культурнага праекта “#LetoСябры-2018” 26 мая ў Мінску адбыўся міжнародны конкурс выканальніцкіх відаў мастацтваў, у якім прыняў удзел народны інструментальны ансамбль “Брыз” (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі) Столінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Калектыў выканаў святочную эстрадную замалёўку і твор у эстраднай апрацоўцы (аўтар Фёдар Вайцяхоўскі) і стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу “#Сябры-2018” за подпісам старшыні журы Андрэя Гузеева (Расійская Федэрацыя), лаўрэата міжнародных конкурсаў, саліста Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гяргіева. “Дзякуем за паспяховую рэалізацыю сваіх здольнасцяў у жыцці і творчасці, за выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі дзяцей і моладзі і ўклад у культурнае жыццё грамадства!”, — у выдадзеным сертыфікаце.

Шчыра віншуем з цудоўным выступленнем!

Галіна ГАШЧУК

На здымку: Конкурс праходзіў у Палацы культуры чыгуначнікаў, таму здымак на памяць на паравозе — імкненне калектыву наперад, да новых вяршынь і дасягненняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках ІІІ Міжнароднага культурнага праекта “#LetoСябры-2018” 26 мая ў Мінску адбыўся міжнародны конкурс выканальніцкіх відаў мастацтваў, у якім прыняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика