У модзе – самабытнасць роднага краю. 21.by

У модзе – самабытнасць роднага краю

01.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фото2
Бадай, ніхто не стане спрачацца, што кветкі можна назваць сімвалам Давыд-Гарадка. З ранняй вясны да позняй восені квітнеюць яны на клумбах каля дамоў. Дбайныя гарадчукі вырошчвалі кветкі не толькі дзеля прыгажосці, а і для насення, якое потым везлі прадаваць у іншыя гарады і нават краіны.

Менавіта кветкі сталі галоўнай тэмай калекцыі, якую падрыхтавалі ўдзельнікі эксперыментальнага аб’яднання па інтарэсах “Давид-СИТИ” Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці на чале з кіраўнікамі Інай Мікалаеўнай Петрусевіч і Марынай Аляксандраўнай Кравец. Мадэлі калекцыі пад назвай “Кветкі правінцыі” прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе юных мадэльераў «Brest junior fashion”, які ўжо другі раз праходзіць у Брэсце.

З пачатку навучальнага года рыхтаваліся да гэтай падзеі. Як расказвае Іна Мікалаеўна, калекцыя  прысвечана роднаму Давыд-Гарадку і яго жыхарам, што вельмі актуальна ў Год малой радзімы. Дзевяць атласных сукенак былі ўпрыгожаны аплікацыяй з пэўнай кветкай. Настасся Прыка дэманстравала сукенку са сланечнікам, Алёна Лазбень –  з астрай, Настасся Ядлоўская – з браткамі (анютины глазки), Дар’я Шапялеўская – з незабудкай, Вікторыя Козел – з рамонкам, Кацярына Кравец – з васільком, Кацярына Філановіч – з макам і Кацярына Бясан – з календулай. Самай юнай удзельніцай дэфіле стала Марыя Петрусевіч, якая ўвасабляла “Вясну”. Яшчэ дзве дзяўчыны – Святлана Стаднік і Дзіяна Логвінава – выйшлі на сцэну ў народных касцюмах, якія сталі дакладнымі копіямі  сапраўдных строяў іх прабабуль. Дарэчы, вышыўкі на іх – ручной работы і датуюцца 1962 годам. Іна Мікалаеўна атрымала іх ад сваёй свекрыві Евы Юстынаўны Петрусевіч, якая жыве ў в. Цераблічы.

Пакуль сукенкі дапрацоўваліся, дзяўчаты-ўдзельніцы  цярпліва вучыліся дэфіліраваць пад кіраўніцтвам Марыны Аляксандраўны Кравец, якая адказвае за харэаграфію ўдзельнікаў аб’яднання “Давид-СИТИ” .

На папярэднім этапе конкурсу трэба было даслаць у Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці свае  эскізы. Усяго было пададзена 36 заявак, 19 з якіх  журы адабрала для ўдзелу ў фінале. Акрамя Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці пуцёўку атрымала аб’яднанне па інтарэсах “Магія творчасці” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Вікторыі Генадзьеўны Ляпілкінай удзельнікі аб’яднання падрыхтавалі калекцыю мадэляў “Модный стиль – народный стиль” на тэму “Вне времени”, якая таксама была прадстаўлена ў намінацыі “Школа моды”. У сваёй калекцыі яны імкнуліся перадаць разнастайнасць нацыянальных асаблівасцяў і прадставілі стылізаваныя  народныя касцюмы ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

У мастацкім вобразе  калекцыі прысутнічала арнаментальнае ўпрыгожванне на рукавах, каўняры і падоле. Светлыя адценні з’яўляліся базавымі ў жаночым і мужчынскім адзенні. Шматграннасць і яркасць дадаваліся апрацоўваннем тасьмой і стужкамі чырвонага, сакавіта-зялёнага, сіняга колеру.

Дзяўчаты з Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці сталі ўладальнікамі кубка  і Дыплома III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Удзельнікі аб’яднання Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці вярнулася з дыпломам фіналіста.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота з архіваў аб’яднанняў па інтарэсах Столінскага

раённага цэнтра дзіцячай творчасці і

Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасц

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, ніхто не стане спрачацца, што кветкі можна назваць сімвалам Давыд-Гарадка. З ранняй вясны да позняй восені квітнеюць яны на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика