Цікавасць да музыкі гэты знакаміты арганіст з Мюнхена праяўляў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Як прызнаўся Армін, выбіраць, які музычны інструмент асвойваць, не прыходзіцца, калі адзіным выкладчыкам музыкі ў тваёй невялічкай вёсачцы з’яўляецца арганіст. Сёння для Арміна Бэкера арган – гэта не проста клавішна-духавы музычны інструмент, а цэлы аркестр, кожны раз розны і па-свойму ўнікальны.
![IMG_4216.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208471138.jpg)
Зараз арганіст накіроўвае сваю дзейнасць на пашырэнне класічнага рэпертуара і развіццё розных канцэптуальных праектаў, надзяляючы асаблівую ўвагу аранжыроўкам, транскрыпцыям кампазіцый і імправізацыям. Кожны свой канцэрт ён нібы “прыстасоўвае” да таго месца, дзе грае. Таму і праграмы музыканта заўсёды вылучаюцца сваёй арыгінальнасцю: яны напоўненыя аранжыроўкамі твораў класікаў танга, імправізацыямі, уласнымі кампазіцыямі...
![IMG_4206.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208632033.jpg)
Вось і цяпер жадаючых у чарговы раз паслухаць гукі аргану і атрымаць задавальненне ад гучання гэтага інструмента, сабралася многа. На працягу гадзіны кранутая незвычайным “голасам” аргана публіка насалоджвалася гукамі заспакоенай бахаўскай музыкі, а таксама творамі Макса Рэгера, Дзмітрыя Шастаковіча і многіх іншых. Кожны прысутны ўслухоўваўся ў нягучныя “расказы” аргана, бо было ў іх штосьці сакральнае, заклінальна-ўзнёслае і шчымліва-непаўторнае.
![IMG_4226.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208687981.jpg)
Па словах пастара лютэранскай царквы Уладзіміра Татарнікава, арганная музыка ўплывае на душу, кампенсуючы тым самым патрэбу чалавека ва ўнутраным духоўным напаўненні. Таму і мэта такіх сустрэч – дараваць гарадзенцам і гасцям горада якаснае гучанне вядомых і неапраўдана забытых твораў у выкананні найлепшых музыкантаў.
![IMG_4243.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208747557.jpg)
![IMG_4244.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208804769.jpg)
![IMG_4255.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208854790.jpg)
![IMG_4261.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208918126.jpg)
![IMG_4264.JPG](http://www.21.by/pub/news/2018/06/1527928208968347.jpg)