Гаючая сіла Залесся. 21.by

Гаючая сіла Залесся

07.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цёплы сонечны апошні дзянёк вясны мы накіраваліся ў Паўночныя  Афіны, або Залессе.

IMG_20180531_115804.jpg

Гэта звычайнае і ў той жа час незвычайнае мястэчка. А непаўторнасць яго ў тым, што яно – частка нашай славутай гісторыі: па гэтых сцежках, дарогах хадзіў і ездзіў наш зямляк Міхал Клеафас Агінскі, тут ён працаваў, свараў музыку, выхоўваў дзяцей, сустракаў гасцей … У гэтай велічнай асобе неверагодным чынам рэалізаваліся таленты пісьменніка, дыпламата, гісторыка, палітыка і кампазітара.

Наведаўшы музей-сядзібу, мы пачулі з вуснаў экскурсаводаў падрабязны, цікавы і захапляльны аповед пра жыццё і дзейнасць М. К. Агінскага,  акунуліся ў атмасферу таго часу, прайшоўшы па пакоях сядзібы, убачыўшы мэблю, карціны, розныя музычныя інструменты, паслухаўшы славуты паланэз “Развітанне з Радзімай”. Перад праслухоўваннем паланэза экскурсавод параіў успомніць момант, калі мы ўпершыню пачулі гэту музыку. Усе слухалі ўважліва, перабіралі ў памяці розныя падзеі, стараліся прыгадаць, але … правільнага адказу не было. Аказваецца, усё вельмі проста: у мультфільме “Кот Леапольд”.

IMG_20180531_115138.jpg

Сёння многія выпускнікі 9-х класаў могуць пазайздросціць Міхалу з выбарам прафесіі, бо  ён ужо ў чатыры гады ведаў, што будзе каралём, “будзе служыць сваёй радзіме і каралю”.

Пасля наведвання сядзібы адправіліся да невялікай рачулкі, дзе адшукалі памятныя камяні, пакінутыя тут з тых далёкіх часоў. Агінскі на ўсё жыццё захаваў павагу да свайго настаўніка. Помнікам у яго гонар стаў камень з надпісам на латыні: “Настаўніку майму Жану Ралею – удзячны вучань. М.О.1822”. Другі камень – у гонар паўстанцаў 1794 года. На ім зроблены надпіс на польской мове: “Ценям Касцюшкі”.

Яшчэ адзін гістарычны персанаж парку Агінскі прысвяціў сваёй старэйшай дачцэ Амеліі. Паўкруглая альтанка, пабудаваная ў антычным стылі, мела рамантычную назву храм Амеліі. 

Пачатак 19 стагоддзя – час найбольшага росквіту залескай сядзібы. Менавіта тады яна атрымала гэту паэтычную назву Паўночныя Афіны як культурны цэнтр Віленскага краю.

Хочацца спадзявацца, што адраджэнне Залесся, якое ідзе невялічкімі крокамі, верне гэтай зямлі гаючую сілу. А мы, падмацаваўшыся ёй, вярталіся шчаслівыя ў родную Смаргонь.

IMG_20180531_115938.jpg

Людміла ПАШКЕВІЧ, класны кіраўнік IX “Б” класса сярэдняй школы №7 г. Смаргоні.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цёплы сонечны апошні дзянёк вясны мы накіраваліся ў Паўночныя  Афіны, або Залессе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика