Работы ўдзельнікаў Міжнародных майстар-класаў іканапісу прадстаўлены ў Музеi Беларускага Палесся
12.06.2018
—
Новости Культуры
|
>
Сучасныя іконы, якія можна пабачыць у Музеі Беларускага Палесся – вынік пленэра, у якім прынялі ўдзел каля 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы, а таксама Румыніі. Іх творчасць рэлігійнай тэматыкі пінчукі могуць ацаніць ужо не першы раз. Арганізацыя вернісажаў у Пінску па выніках гэтага цікавага штогадовага праекта становіцца добрай традыцыяй.
Магчыма, не кожную з прадстаўленых работ можна назваць іконай, але ўсё ж яны выкананы прафесіянальна, на высокім мастацкім узроўні, напоўнены сакральнасцю, перадаюць асабістую трактоўку кананічных вобразаў. Выстава сведчыць аб жыццяздольнасці сучаснага мастацтва, якое свядома чэрпае з супольных для ўсходняй і заходняй культур крыніц.
Наталля МІЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Пінску 5 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы пад назвай «Абожанае цела». На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы...
|
|