Смаргонь. Як сведчыць гісторыя...
22.06.2018
—
Новости Культуры
|
1628 г. Смаргонь пераходзіць ва ўладанне князёў Радзівілаў (Ганна Соф’я Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла). 1795 г. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Смаргонь увайшла ў склад Расійскай імперыі. 1805 г. Князь Багдан Агінскі купіў Смаргонь за 65000 злотых. 1808 г. Уладаром Смаргоні становіцца граф Караль Пшаздзецкі. 1842 г. Смаргонь перайшла ў склад дзяржаўнай уласнасці. 1879 - 1904 г. г. Смаргонь - казённае фабрычнае мястэчка, цэнтр аднайменнай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерніі. 1914 г. Горад Смаргонь Ашмянскага павета Віленскай губерніі налічвае 16228 жыхароў. Верасень 1944 г. Смаргонь - цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 г. Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці. 1985 г. Смаргонь выдзяляецца ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. Лістапад 1996 г. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Смаргонскі раён і г. Смаргонь аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку - Смаргонскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1628 г. Смаргонь пераходзіць ва ўладанне князёў Радзівілаў (Ганна Соф’я Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла). 1795 г. Пасля трэцяга падзелу Рэчы... |
|