Берасцейшчына прыме свята. 21.by

Берасцейшчына прыме свята

28.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4036.jpg

 У пачатку верасня Дзень беларускага пісьменства – вялікае свята слова – пройдзе ў Брэсцкай вобласці, у горадзе Іванаве.


Днямі адбылася рабочая паездка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча ў Іванаўскі раён і Іванава.
У час сустрэч і рабочых нарад у Іванаўскім райвыканкаме, Іванаўскім філіяле “Брэстаблсаюздруку”, рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты, Іванаўскай раённай бібліятэцы імя Ф. Панфёрава размова ішла пра мяркуемыя мерапрыемствы ў межах праграмы будучага свята. Іванаўшчына цесна звязана з гісторыяй беларускай літаратуры і культуры. Гэта і з'яўляецца выразным фундаментам, грунтам для фарміравання планаў правядзення свята.

Старажытны Янаў багаты гісторыяй, сваёй культурнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі народа. Тут, на Іванаўскай зямлі, пачаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага. Тут карані слыннага сына беларускай зямлі, грамадскага і культурнага дзеяча, мастака Напалеона Орды, дзякуючы якому захаваная ў малюнках і гравюрах дойлідства беларусаў. Іванаўшчына стала калыскай для многіх сучасных пісьменнікаў, сапраўдных майстроў слова, сярод якіх Аляксей Каўко, Валянціна Кукса, Анатоль Крэйдзіч, Андрэй Мазько, Васіль Жушма.

У гэты час у Іванаве ідзе падрыхтоўка да свята – горад прыхарошваецца, набываюць новы выгляд многія аб’екты.
Іванаўскім райвыканкамам быў праведзены адкрыты конкурс на эскіз памятнага знака, які будзе ўстаноўлены ў горадзе ў гонар свята і стане яскравым напамінам і сімвалам для нашчадкаў. Выбраны памятны знак – сонечны гадзіннік, стрэлкай якога стане цень ад пяра – сімвал рукапісаў, з якіх бярэ пачатак слова.
У цэнтры Іванава вядуцца работы па вуліцы 17 Верасня. З рэспубліканскага дарожнага фонду выдзелена на яе добраўпарадкаванне 350 тысяч рублёў. Будзе зроблены пешаходны ўчастак, які ўпрыгожаць малыя архітэктурныя формы.
Для маленькіх жыхароў райцэнтра і ягоных гасцей будзе зроблена дзіцячая пляцоўка.

Яшчэ кропкі прыцягнення сіл і сродкаў – вуліца Першамайская, Дом быта па вуліцы Леніна, парк  Перамогі. Ён будзе задзейнічаны падчас свята. З абласнога бюджэту выдзелена на яго рэканструкцыю мільён рублёў. Для аматараў пешых прагулак будзе выкладзена каля кіламетра новых тратуараў, для веласіпедыстаў – веласіпедная дарожка даўжынёй больш за два кіламетры. 
Гэтаксама вядуцца рамонтныя работы бібліятэк горада і школы мастацтваў.
Іванава стаў чацвёртым горадам у Брэсцкай вобласці, які прыме свята пісьменства. Першымі былі Пінск, старажытны Камянец, пасля – Ганцавічы.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ. 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У пачатку верасня Дзень беларускага пісьменства – вялікае свята слова – пройдзе ў Брэсцкай вобласці, у горадзе Іванаве.  ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика