Шостага ліпеня ў гарадскім парку Століна, на беразе ракі Копанец адбудзецца традыцыйнае народнае гулянне “Купалле-2018”.
У праграме — тэатралізаваны паказ “Чароўная казка Купалля” з музычнымі нумарамі народных калектываў горада і раёна; гульнявая праграма «У пошуках папараць-кветкі; варажба на вянках, распальванне купальскага вогнішча і карагоды ля кастра.
Завершыцца святкаванне дыскатэкай.
Будуць працаваць гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей.
Пачатак гуляння ў 20.50 святочным шэсцем па цэнтральнай алеі гарадскога парку.