Старту форуму спадарожнічае цэлы цырыманіял. Духавыя аркестры, барабаншчыцы і мажарэткі апоўдні музыкай і барабанным дробатам прыцягнуць увагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Тут апоўдні побач са сцягамі краін-удзельніц падымецца яшчэ адзін — сцяг фестывалю. Крыху пазней побач на Плошчы зорак атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» Роза Рымбаева. А потым з прызнанай ужо зоркі ўвага пераключыцца на артыстаў, чый творчы шлях да поспеху толькі пачынаецца, — на тым жа месцы адбудзецца жараб’ёўка на паўфінал XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018». Роза Рымбаева’ Між тым інтрыга XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2018», наадварот, да гэтага моманту будзе раскрыта: гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў пройдуць у канцэртнай зале «Віцебск» у 17.00. А вечарам уладальнік Гран-пры выйдзе на сцэну Летняга амфітэатра на ўрачыстым канцэрце адкрыцця форуму ў 20.30. У праграме — самыя любімыя артысты, даўнія сябры форуму і новыя асобы: Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Зара, Ігар Нікалаеў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Святлана Бязродная і «Вівальдзі-аркестр», арт-група «Хор Турэцкага», Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца «Гжэль»; Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры»; Горан Брэгавіч і «Вясельна-пахавальны аркестр», Эмір Кустурыца і «No smoking orchestra», Рафаэль, Наталля Арэйра, Таісія Павалій, Роза Рымбаева, Дзімаш Кудайберген і многія іншыя. Мікалай Баскаў’ Хор Турэцкага’ Іна Афанасьева’ Аншлагі чакаюцца і на іншых пляцоўках форуму. Маскоўскі сучасны мастацкі тэатр (Расія) прадставіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра спектакль паводле п’есы аднаго з самых вядомых аўтараў і суаўтараў савецкіх драматургічных хітоў Барыса Рацэра «Каліфарнійскае танга». Фестывальны Віцебск’ Дзяцей і іх бацькоў двойчы ў дзень запрашае ў госці на «Лялечны квартал» беларускі тэатр «Лялька». Тут пакажуць музычную казку-фантазію «Брэменскія музыкі». Свята ў поўным аб’ёме прыйдзе і на фестывальныя вуліцы: першыя мерапрыемствы IV Фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» — а гэта выступленні танцораў, музыкантаў, мастакоў, перформераў, тэатральных акцёраў, сярэдневяковы спектакль «Казка пра Цмока» і многае іншае — пройдуць на тэрыторыях ля Пушкінскага моста і на суседняй плошчы, на вул. Талстога, ля цэнтра сучаснага мастацтва, у парку Фрунзэ, ля тэатра «Лялька». А з 20.00 адпачывальнікі ў парку Фрунзэ трапяць у паток перфоманс-шэсця NON STOP, прысвечанага адкрыццю фэсту «На сямі вятрах». Усе яго ўдзельнікі шумным парадам пройдуць да Пушкінскай плошчы, дзе адбудзецца іх яркае прадстаўленне. XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 9-11 і 17-18 ліпеня
Чытаць поўнасцю:
Оставить комментарий
«
Публикации
Среда, 11.07.2018 09:02
"Янка Купала, песню зямля ўскалыхала…" Гэта адзін з радкоў верша паэта Уладзіміра Някляева, які ён ...
Понедельник, 9.07.2018 13:59
Сучасная бібліятэка павінна пастаянна развівацца, вывучаць вопыт іншых бібліятэк, укараняць новыя формы і метады работы ...
Понедельник, 9.07.2018 09:53
На фестывалі адбудуцца XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і XVI Міжнародны дзіцячы музычны ...
Суббота, 7.07.2018 11:21
У Шаркаўшчыне, як і ў іншых населеных пунктах нашага раёна, у ноч з 6 на ...
Суббота, 7.07.2018 10:46
Пясняр зямлі шаркаўшчынскай. Напэўна, не памылімся, калі такім высокім імем назавём нашага земляка, паэта і ...
СУПОЛКА РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ Ў КАНТАКЦЕ (націскай і далучайся)
КЛІЧ РАДЗІМЫ Ў АДНАКЛАСНІКАХ
Центр банковских услуг №243 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) Региональной дирекции по Витебской области ОАО "Белагропромбанк" приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.