У праграме святкавання – урачыстае шэсце ўдзельнікаў, ускладанне кветак да помніка “Смуткуючая маці”, ушанаванне лепшых працаўнікоў і жыхароў населенага пункта ў разнастайных намінацыях, падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне сядзіб, канцэртная праграма лепшых мастацкіх калектываў Століншчыны, аркестра Пінскага пагранічнага атрада. Будуць працаваць выстаўкі народных умельцаў, дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, атракцыёны, гандлёвыя рады.
Падчас святкавання адбудзецца раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”, арганізаваны райкамам ГА “БРСМ”.
Шчыра запрашаем на свята!
Пачатак мерапрыемства ў 13.00 гадзін.