Иванава запрашае адзначыць Дзень беларускага пісьменства (поўная праграма свята). 21.by

Иванава запрашае адзначыць Дзень беларускага пісьменства (поўная праграма свята)

23.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

День белорусской письменностиXXV Дзень беларускага пісьменства пройдзе 1-2 верасня ў Іванаве больш як на двух дзясятках пляцовак. Першы дзень практычна поўнасцю будзе прысвечаны літаратуры. Праграма другога дня ўключае афіцыйную цырымонію адкрыцця свята, у час якой пройдзе ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У гэтым годзе ён прысвечаны тэме «Мая малая радзіма».

Праграма свята
1 верасня

09.00 — 10.00 (ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава”, вул. Савецкая, 78) — Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”.

10.30 — 10.50 (універмаг, вул. Савецкая, 79) — Урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Верасень”.

10.00 — 12.00 (ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава”, вул. Першамайская, 5)

  • “З любоўю да роднага слова”. Падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу сярод бібліятэк па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў.
  • Галерэя гістарычных асоб “Беларускія асветнікі – першадрукары”.
  • Выстава-хроніка “І будуць словы землякоў гучаць над роднаю старонкай”.

10.00 — 14.00 (пляцоўка амфітэатра ў гарадскім парку) — Конкурсная праграма ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”.

12.00 — 14.00 (ДУК “Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды”, в. Варацэвічы, вул. Крупскай, 36) — Міжнародны «круглы стол» беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

12.00 — 20.00 (плошча Кастрычніка) — Фестываль кнігі і прэсы.

Павільёны:

  • “Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);
  • “Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
  • “Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);
  • “Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

  • кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
  • кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.
  • Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
  • Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.
  • Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.

Выстава абласных і раённых СМІ. Святочны гандаль кнігай.

12.00 — 20.00 (ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а):

  • выстава “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы;
  • выстава галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф. Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П. Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652);
  • “Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстава малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча;
  • Фотадакументальная выстава, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа, “Новая зямля” і “Сымон-музыка”;
  • Літаратурна-дакументальная выстава “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка;
  • “Напісанае застаецца”. Выстава кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

12.00 — 18.00 (ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава”, вул. Першамайская, 5) — Навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”.

14.00 — 16.00 (ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці”, аг. Моталь, вул. Леніна, 29)

  • Краязнаўчыя чытанні па рукапісе Марыі Саковіч “Сяляне мястэчка Моталь і іх песні ” (1877 год).
  • Выстава “Таямнічая мова кнігі” (з фондавай калекцыі “Друкаваныя выданні”).

12.00 — 19.00 (пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а)

  • Праект “Майстры Брэстчыны”. Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.
  • Тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашаем да Мэйты” (лабурская карчма).

12.00 — 19.00 (вул. Савецкая, вул. Карбышава) —  Праект “Вулічныя музыкі”.

16.00- 18.00 — (Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а) — “Янаўскія замалёўкі”. Музычна-паэтычныя чытанні на балконах горада.

18.00 — 20.00 (ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а) — Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі.

18.00 — 18.30 (пляцоўка ў гарадскім парку) — Закрыццё абласнога пленэра разьбяроў.

18.00 — 19.00 (пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а) — Этнадыскатэка “Палескія вытылінгічы”.

17.30 — 18.00 (вул. Савецкая) — Хрэсны ход да Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй.

18.00 — 20.00 (Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, плошча Кастрычніка, 1) — Малебен у Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Жыватворнага агню ад Труны Гасподняй на лампадкі і свечкі прыхаджан.

21.00 — 22.30 (санаторый “Алеся”) — Духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі аграгарадка Адрыжын, вёскі Махро, персаналам і адпачываючымі санаторыя “Алеся”.

2 верасня

08.15 — 8.45 (ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Іванава”, вул. Савецкая, 78) — Пасадка сада малітвы.

09.00 — 10.30 (Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, плошча Кастрычніка, 1) — Божая Літургія ў Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Жыватворнага агню ад Труны Гасподняй на лампадкі і свечкі прыхаджан.

11.00 — 11.20 (вул. 17 Верасня) — Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў Іванава.

11.20 — 11.55 (вул. Савецкая, 17 Верасня, Першамайская, Леніна, Кірава) — Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

12.00 — 13.40 (галоўная сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку) — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXV ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

  • Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.
  • Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

12.00 — 20.00 (плошча Кастрычніка) — Фестываль кнігі і прэсы.

Павільёны:

  • “Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);
  • “Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
  • “Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);
  • “Друкарскі двор XVI стагоддзя”.

Праекты:

  • кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
  • кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.
  • Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я. Купалы.
  • Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.
  • Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.
  • Выстава абласных і раённых СМІ. Святочны гандаль кнігай.

12.00 — 20.00 (ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а)

  • Выстава “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.
  • Выстава галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф.Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П.Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).
  • “Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстава малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.
  • Фотадакументальная выстава, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.
  • Літаратурна-дакументальная выстава “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
  • “Напісанае застаецца”. Выстава кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

12.00 — 15.00 (ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава”, вул. Першамайская, 5) — “Брэстчына турыстычная запрашае…”. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Брэсцкага рэгіёна.

14.00 — 15.30 (галоўная сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку) — “Бачу Беларусь такой…”. Літаратурна-мастацкая дзея.

14.30 — 14.40 (пляцоўка каля будынка пошты, вул. Піянерская, 5) — Гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства ў Іванаве.

14.30 — 16.00 (г. Іванава, в. Ляскавічы, аг. Моталь, в. Яечкавічы) — Духоўна-асветніцкія сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі “Дарога да Святыняў” у Нядзельнай школе г. Іванава, ва ўстанове аховы здароўя “Іванаўская ЦРБ”, у Нядзельнай школе в. Ляскавічы, Доме культуры аг. Моталь, в. Яечкавічы.

15.30 — 15.45 (галоўная сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку) — Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці.

15.45 — 17.00 (галоўная сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку) — “Мы – разам!”. Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

10.00 — 18.00 (пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а)

  • Праект “Майстры Брэстчыны”.
  • Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

10.00 — 22.00 (вул. Кірава, Карбышава) — Праект “Брэсцкія панадворкі”.

10.00 — 22.00 (вул. Леніна, гарадскі парк) — Кірмаш беларускіх прадпрыемстваў.

10.00 — 22.00 (гарадскі парк) — Свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі.

12.00 — 20.00 (вул. Савецкая, вул. Карбышава) — Праект “Вулічныя музыкі”.

14.00 — 16.00 (гарадскі стадыён, вул. Савецкая, 24) — Футбольны матч 12 тура чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе (каманды г. Іванава і Баранавіцкага раёна).

16.00–17.00 (гарадское вадасховішча) — Прэзентацыя фестывалю воднага турызму «Мотальская рэгата», злёту аматараў воднага турызму «Днепрабугская эстафета».

16.00 — 18.00 (ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”, вул. Савецкая, 50а) — Заключны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”.

17.00 — 19.00 (спартыўныя пляцоўкі ў гарадскім парку) — Таварыскія сустрэчы аматараў міні-футбола і валейбола. Паказальныя выступленні выхаванцаў маладзёжнага спартыўнага клуба каратэ-до “Асахі”.

20.00 — 22.00 (галоўная сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку) — ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня над Палессем”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> XXV Дзень беларускага пісьменства пройдзе 1-2 верасня ў Іванаве больш як на двух дзясятках пляцовак. Першы дзень практычна поўнасцю будзе прысвечаны літаратуры....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика