Праграма раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» і свята вёсак Відзіборскага сельсавета. 21.by

Праграма раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» і свята вёсак Відзіборскага сельсавета

24.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Первая
26 жніўня  2018  года

     вёска Асавая

9.00 –16.00 – Святочны «Дажыначны кірмаш»:

– выстава сельскагаспадарчай тэхнікі (КСУП «Відзіборскі»);

– выстаўка караваяў гаспадарак Столінскага раёна;

– «Добрыя суседзі» — тэматычныя падворкі сельсаветаў Столінскага раёна (народныя промыслы, забаўляльныя праграмы, стравы нацыянальнай кухні);

– «Вясковыя фарбы» – выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных майстроў;

– літаратурныя выстаўкі, віктарыны, латарэі, конкурсы;

– дзіцячыя атракцыёны;.

– святочны гандаль, выстаўка-продаж прамысловых прадпрыемстваў раёна.

11.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў свята.

11.10 – 11.30 – Пастраенне дэлегацый працоўных калектываў.

11.30 – Ускладанне кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

11.45 – 12.00 – Святочнае шэсце дэлегацый раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» з удзелам ганаровых гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства.

12.00 – 13.30 – Урачыстае адкрыццё свята «Людзі працы – гонар нашага краю» з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю і ўшанавання з нагоды свята вёсак Відзіборскага сельсавета.

13.30 – 16.00 — Канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва «Песня і праца рады спаткацца» з удзелам  творчых калектываў раёна.

16.00 — 17.00 – Канцэрт мастацкай аматарскай творчасці  Асаўскога СДК «Мы песняй вас сёння вітаем».

21.00 – 24.00 – Святочная дыскатэка.

 Дабрацца ў Асавую можна будзе з аўтавакзала горада Століна дадатковым рэйсам аўтобуса па маршруце «Столін – Стахава». Адпраўленне ў 10.30 гадзін.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  26 жніўня  2018  года      вёска Асавая 9.00 –16.00 – Святочны «Дажыначны кірмаш»: – выстава сельскагаспадарчай тэхнікі (КСУП
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика