ААТ «Палессе АВМ». Гул у полі – наша стыхія. 21.by

ААТ «Палессе АВМ». Гул у полі – наша стыхія

24.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пётр Пятрович Карняйчук і Іван Паўлавіч Знавец - лепшы экіпаж ААТ Палессе АБМ
Убрана – 591 га

Намалочана – 2852 тоны

Ураджайнасць – 48,3 ц/га

 

Уборка ўраджаю ў ААТ “Палессе АВМ” у гэтым годзе доўжылася 23 дні, тры з якіх камбайны зусім не выходзілі ў поле з-за дажджу.

Чатыры экіпажы камбайнераў і пяць вадзіцеляў шчыравалі на ніве.

У лідары ўборкі вырваўся ўперад экіпаж Пятра Пятровіча Карнейчука і Івана Паўлавіча Знаўца, якія жывуць у Вялікім Малешаве. Яны намалацілі на КЗР-12 без малога 782 тоны збожжа. Заняты яны былі таксама і на ўборцы рапсу, якога намалацілі 242 тоны.

А зараз у іх агрэгат «Джон-Дзір», на якім яны  сеюць азімы рапс. Разам з Іванам Паўлавічам і галоўным аграномам Аляксеем Васільевічам Васюхневічам мы якраз завіталі на поле, дзе працаваў Пётр Пятровіч. Давялося доўга ўгаворваць, бо камбайнеры не згаджаліся фатаграфавацца, маўляў, нічога яны не робяць незвычайнага – проста займаюцца сваёй справай.больш за ўсё збожжа ў ААТ ПАлессе-АБМ перавёз малады вадзіцель Сяргей Андрэевіч Клімовіч

А я не згаджуся, бо прабыць цэлы дзень у пастаянным гуле камбайна не кожны вытрымае. На гэта мужчыны ўсміхаюцца: “Гул у полі – наша стыхія”.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лідарам стаў малады вадзіцель Сяргей Андрэевіч Клімовіч. На сваім МАЗе ён перавёз 800 тон збожжа, таму будзе пачэсным госцем на раённых Дажынках. Жыве ў вёсцы Талмачава, але штодзень з самага ранку спяшаецца на работу. А дома яго чакае жонка Таццяна і паўтарагадовы сын Яўген.

Тэкст і фота Ганны МЕЛЬНІК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 591 га Намалочана – 2852 тоны Ураджайнасць – 48,3 ц/га   Уборка ўраджаю ў ААТ “Палессе АВМ” у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика