Дзень беларускага пісьменства. Выхаванцы смаргонскага яслей-сада №13 вывучаюць Беларусь
04.09.2018
—
Новости Культуры
|
У нашай установе адукацыі 3 верасня прайшла пазнавальная хвілінка зносін для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання даведаліся нашы дзеці з гутарак, падрыхтаваных выхавальнікамі, апавяданняў, ілюстрацый. Дзецям распавядалі аб жыцці і дзейнасці выдатных філосафаў і асветнікаў, якімі з'яўляюцца для нашай зямлі Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. Даведаліся, што свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.
Затым дзеці адказвалі на пытанні займальнай віктарыны па старонках гісторыі беларускага пісьменства. Самым цікавым момантам у мерапрыемстве было падарожжа ў мінулае буквара. У сталіцы Беларусі праходзіць цудоўная выстава, прысвечаная 400-годдзю Асноўная ідэя пазнавальнай хвілінкі – гэта беражлівыя захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём. Т. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка ДУА “Яслі-сад №13”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай установе адукацыі 3 верасня прайшла пазнавальная хвілінка зносін для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту, прысвечаная Дню беларускага пісьменства....
|
|