Зрабіць з верша песню. Партал TuzinFM прымае заяўкі ад маладых музыкаў на конкурс "Заспявай"
06.09.2018 21:42
—
Новости Культуры
|
Партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» абвяшчаюць новы сезон конкурсу «Заспявай». Маладым музыкам ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў прапануюць абраць верш і напісаць да яго музыку. Пераможца атрымае ў падарунак грашовы прыз — 1500 рублёў, а таксама запіс сінглу і сольны канцэрт.
Відэа: Сёлета арганізатары конкурсу адмовіліся ад традыцыйных намінацый «Кавер», «Замежны пераклад» і вырашылі засяродзіцца толькі на «Паэзіі». Напісаць музыку неабходна да аднаго з вершаў, якія належаць лаўрэатам і пераможцам літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія». Выбар багаты — Прадзюсар конкурсу Сяргей Будкін распавядае: зроблена гэта для таго, каб шчыльней пазнаёміць сучасных беларускіх музыкаў з сучаснай беларускай паэзіяй і наадварот. — Можна сказаць, пайшлі на эксперымент. Каб болей расказаць пра прэмію «Дэбют» і спалучыць дзве плыні, якія рэдка перасякаюцца: сучасную беларускую паэзію і сучасную беларускую музыку. Раней мы таксама прапаноўвалі пісаць музыку менавіта на сучасную паэзію. Аднак у якасці сучасных паэтаў часам абіралі Купалу, Коласа, Багдановіча, Труса… Кнігі, адзначаныя на прэміі «Дэбют», — гэта паэзія нашых дзён, напісаная тут і цяпер, акурат яна можа быць асабліва сугучнай з музыкай нашых дзён. Таму мы і прапануем маладым творцам звяртацца да яе. Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы зацікаўлены музыка ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Досвед і музычная адукацыя ролі не іграюць. Асабліва на конкурсе вітаюцца заяўкі ад школьнікаў старэйшых класаў і студэнтаў першых курсаў. Дасланыя кампазіцыі разгледзіць журы з шасці асобаў, у якое ўвойдуць сябры аргкамітэту конкурсу і запрошаныя эксперты-музыкі. У выніку галасавання журы будуць адабраныя паўфіналісты, якія атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйнай сесіі. Крытэры выбару найлепшых: адметны вакал, арыгінальная музычная падача, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова. Пасля адукацыйнай сесіі пройдзе жывое праслухоўванне, па выніку якога будуць абраныя тры фіналісты конкурсу, якія атрымаюць магчымасць запісаць песню ў студыі і выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых выканаўцаў. Пасля канцэртаў будзе названы пераможца прэміі, які атрымае грашовы прыз памерам 1500 беларускіх рублёў. — Удзельнікаў чакае насычаная адукацыйная праграма: лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі па вакале, праца над візуальным вобразам, нэймінгам, самапрэзентацыяй. Таксама мы будзем вучыць музыкаў, як прадаваць сваю музыку і ладзіць канцэрты. Трое беларускіх музыкаў - Паліна Рэспубліка, RE1IKT і Leibonik — у якасці эксперыменту ўжо спрабавалі зрабіць верш песняю. У выніку атрымалася намацаць тры зусім розныя мелодыі. Відэа:Падаць заяўку на конкурс можа па Конкурс праводзіцца з 2014 года. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся гурт «Naviband», Віталь Варанко, Leibonik, Pauline, а ў журы ўваходзілі Лявон Вольскі, Валеры Дайнека, Ігар Варашкевіч, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TuzinFM і фонд "Вяртанне" абвяшчаюць новы сезон конкурсу "Заспявай". Маладым музыкам ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў прапануюць абраць верш і напісаць да яго музыку.... |
|