“Галаском я не хвалюся, які ёсць, такім зальюся”. 21.by

“Галаском я не хвалюся, які ёсць, такім зальюся”

20.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


І сапраўды, як Тамара Аркадзьеўна заспявае, чутно па ўсім сяле. Спявала, спявае і будзе спяваць, бо вельмі ўлюблёная ў спевы. Колькі сябе памятае, у яе жыцці заўсёды прысутнічае песня.

Нарадзілася Тамара Аркадзьеўна Рудая 25 верасня ў вёсцы Расава  Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай шматдзетнай сям’і. Бацька, Аркадзь Авер’янавіч, працаваў слесарам Васілевіцкай ГЭС, а маці,  Марыя Раманаўна, вяла хатнюю гаспадарку. У сям’і было шасцёра  дзяўчынак і два хлопчыкі. І ў працы, і падчас адпачынку часта спявалі. Першае знаёмства з песняй Тамара атрымала ад сваёй маці, якая хораша  спявала. Яна вучыла дзяўчынак, як гатаваць, вышываць, весці хатнюю  гаспадарку, так спяваць і танчыць. У Марыі Раманаўны была любімая песня “Як была малада”, якую яна любіла спяваць разам з дочкамі. А ў Тамары Аркадзьеўны найлепш  атрымлівалася спяваць прыпеўкі. Яшчэ вучаніцай  складала  іх сама і спявала. А калі прывабная дзяўчына з  чарнявымі косамі выходзіла на прыпеўкі, то на яе заўсёды заглядаліся ўсе  хлопцы. Звонкі, чысты галасок западаў у душу ўсім прысутным. Яна любіла  спяваць, а яе любілі слухаць.                                                                         

Свае школьныя гады правяла ў Светлагорскай  школе №3, пасля заканчэння якой адразу пайшла працаваць на завод “Светлагорскхімвалакно”. Як падчас вучобы, так і падчас працы Тамара  Аркадзьеўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці.                                                                                                  Аднойчы, калі Тамара выступала са сваімі прыпеўкамі, да яе падышоў  хлопец Іван і сказаў : ”Мая жонка будзе артыстка, як ты “. Праз некаторы  час, 15 мая 1975 года, з Рудым Іванам яна ўпершыню прыехала ў нашу вёску  Пратасы, да яго маці. Чутка, што Іван прывёз жонку-артыстку, разляцелася  па вёсцы. Паглядзець на пявунню, весялуху прышлі суседзі і радня. І  сапраўды, як заспявала Тамара, то раўнадушных не знайшлося. Так засталася  Тамара Аркадзьеўна ў нашай  вёсцы, прыжылася. Стала адразу працаваць у  лаўцы штодзённага  побыту. Мабыць, з першых дзён яна – удзельніца мастацкай самадзейнасці нашага сельскага  клуба, на той час кіраўніком быў  Краўцоў Мікалай. Нарадзіліся у іх дзеці, усе – дзяўчынкі. Сапраўды кажуць: “Жыццё  пражыць не поле перайсці”. Усяго было ў жыцці Тамары і Івана. За свае песні і прыпеўкі маладзіца не раз чула папрокі ад мужа і свякрухі. Было, што і на рэпетыцыі не пускаў, на канцэрты, але любоў да песні, танцаў і музыкі рушыла ўсе забароны.                                                                                                   

Ішоў  час, дзеці раслі, неўзабаве захварэў Іван Рыгоравіч, потым яго не стала. Маладзіца ў 35 год засталася ўдавой. Адна на чужбіне з дзецьмі. Як ёй жылося ў той час, ведае яе сяброўка па суседству Вера. Любімы  занятак даваў сілы Тамары падымаць дзяцей і спраўляцца з усімі нягодамі. З  захапленнем яна аддавалася любімай справе. Неаднаразова была ўдзельніцай  раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў прыпевачнікаў. Заўсёды  выходзіла пераможцай. Шматлікія дыпломы, граматы і падарункі сведчаць  пра гэта. Фестывалі “Грай, гармонік”, “Палескі трохкутнік”, “Грай,  гармонік, гучы, прыпеўка”, “Берагіня” і іншыя. Таксама была пераможцай  конкурсу сольных танцаў. Тамара Аркадзьеўна вельмі прыгожа танчыць “Сербіянку “, а як пачне перабіраць нагамі, такія выкрунтасы, што вачэй не можна адвесці. І так як яна танчыць, увогуле ў вёсцы такія выкрунтасы  нагамі акрамя яе ніхто не можа зрабіць. А які ж яна барабаншчык, спявае  сама і б’е ў бубен, тым самым дапаўняе свае прыпеўкі.                                                                                           

Выраслі яе дачушкі і разляцеліся з-пад матулінага крыла. Усе пайшлі  замуж, маюць свае сем’і. Сорак тры гады жыве Тамара Аркадзьеўна ў нашай вёсцы. Можна сказаць, пусціла карані, бо дачка Ганна таксама засталася ў вёсцы, дзе мае сям’ю і працуе. Кожды раз, калі ўсе збіраюцца разам, дочкі з зяцямі, унукамі заўсёды слухаюць матчыны песні. Любоў да песні абудзілася толькі ў адной дачкі Іны. З матуляй яны спяваюць любімыя  песні; ”Ой у полі маці жыта жала”, “Вецер вее”, “Удовушка” і шмат іншых. Да гэтага часу  Тамара Аркадзьеўна з’яўляецца лідарам калектыва “ Купалінка “  Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці, душой кампаніі. Шмат  хто спрабаваў спяваць прыпеўкі, але як гэта робіць Тамара Аркадзьеўна, не  атрымлівалася ні ў каго. 

Хочацца верыць, што спеўная нітка традыцый не абарвецца на дачцэ  Іне, а чыстым, звонкім галаском зальецца прыпеўка ў выкананні ўнучкі  Веранікі ці праўнучкі Міланы.

Хочацца пажадаць Тамары Аркадзьеўне:                                                                                 

Няхай жа жывецца, нібыта пяецца,

І шчасце сваімі рукамі куецца

Хай будзе крышталю, што ніколі не б’ецца.

Крыштальныя думкі, крыштальныя сэрцы.

Ад шчырага сэрца жадаю найболей здароўя,

І шчасця, і лепшай Вам долі!

Святлана КАТЛЯРОВА, дырэктар Пратасаўскага СДНТ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І сапраўды, як Тамара Аркадзьеўна заспявае, чутно па ўсім сяле. Спявала, спявае і будзе спяваць, бо вельмі ўлюблёная ў спевы. Колькі сябе памятае, у яе жыцці заўсёды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика