Ансамбль «Брыз» выступіў перад следчымі краіны. 21.by

Ансамбль «Брыз» выступіў перад следчымі краіны

21.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG-70cea99f42c3867ac96e5d9c8ac4c3b8-V
12 верасня ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Прафесійнае свята беларускіх следчых атрымала афіцыйны статус з 2016 года.

Выбраная дата не выпадковая: менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ

№ 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Іван Данілавіч Наскевіч запрасіў заслужаны калектыў Століншчыны прыняць удзел ва ўрачыстым рэспубліканскім мерапрыемстве.

Як паведаміў рэдакцыі кіраўнік ансамбля Фёдар Вайцяхоўскі, для ўдзельнікаў калектыву была арганізавана экскурсія ў Музей папярэдняга следства Беларусі, адкрыццё якога, дарэчы, было 12 верасня гэтага года.

Пасля святочнага канцэрта Іван Данілавіч уручыў кіраўніку ансамбля Фёдару  Вайцяхоўскаму Падзяку, а ўсе ўдзельнікі “Брыза” і вядучая Іна Філановіч атрымалі сувеніры.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы наш ураджэнец Іван Наскевіч праяўляе цікавасць да творчасці сваіх землякоў.

Удзельнікі творчага калектыву шчыра дзякуюць Івану Данілавічу за запрашэнне.

Галіна ГАШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 верасня ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Прафесійнае свята беларускіх следчых атрымала афіцыйны статус з 2016
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика