З палескай мелодыяй. 21.by

З палескай мелодыяй

19.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

dav

Пяты форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў вельмі багаты як на дзелавыя кантакты, так і на культурныя зносіны.  

У дні форуму працавалі выстаўкі-кірмашы рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадстаўлялі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і  фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі.

Удзел у культурнай праграме форуму прыняў і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага ГДК. За два дні калектыў паказаў восем канцэртаў. Ён выступаў на цэнтральнай пляцоўцы і на беларускай пляцоўцы падчас нацыянальных святочных экспазіцый, а таксама ў канцэртнай праграме «Мы вместе – мы разам”. 

– Для нас вельмі прэстыжна выступіць на такім аўтарытэтным форуме, – дзеліцца мастацкі кіраўнік ансамбля Пётр Астапчук. – Цікава і павучальна было пазнаёміцца з фальклорнымі спевамі 33 расійскіх рэгіёнаў. Уразіла прыгажосць і размах Горада майстроў, дзе свае рамёствы дэманстравалі розныя народнасці і нацыянальнасці, іх традыцыйныя касцюмы, песенная і харэаграфічная творчасць.

“Выцінанка” прэзентавала сваю творчасць інструментальнай музыкай, дзе гучаў гармонік, скрыпка, труба, флейта, цымбалы, кантрабас, барабан, ражок, акарына, сурма, эстрадны бубен – усе інструменты, якія выкарыстоўвае ансамбль. Прагучалі вакальныя нумары, сольнымі спевамі радавалі Алена Дубойская, якую назвалі беларускай Зыкінай, Валянціна Сень і Наталля Пашкевіч.

Галіна ГАШЧУК

Фота Наталлі ПАШКЕВІЧ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяты форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў вельмі багаты як на дзелавыя кантакты, так і на культурныя зносіны.   У дні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика