Вёска Стахава адзначыла 515-годдзе свайго заснавання. 21.by

Вёска Стахава адзначыла 515-годдзе свайго заснавання

19.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2737
Вёска Стахава адзначае 515-годдзе свайго заснавання. Урачыстасць з гэтай нагоды прымеркавалі да царкоўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якое лічыцца тут прастольным, і Дня маці – 14 кастрычніка.

Дзень выдаўся надзіва цёплы і сонечны. Навокал панавала залатая восень. А між разгалістых, яшчэ па-летняму зялёных ніцых вербаў перад Домам культуры  імправізаваную глядзельную залу запоўнілі жыхары і госці.IMG_2717
 Да Дня вёскі мясцовыя культработнікі, чыё прафесійнае свята таксамапрыпала на гэты дзень, сумесна з настаўнікамі сярэдняй школы падрыхтавалі канцэртна-віншавальную праграму. 

З прывітальным словам да вяскоўцаў звярнуўся старшыня Плотніцкага сельскага выканаўчага камітэта Андрэй Аляксандравіч Мазан.   IMG_2865

Сучаснае Стахава – гэта 670 жыхароў, 317 домаўладанняў. На тэрыторыі вёскі ёсць неабходная сацыяльная і вытворчая сфера для функцыянавання і жыццядзейнасці: магазіны, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне і аддзяленне банка, школа, малочнатаварная ферма. Аднак з кожным годам колькасць насельніцтва зніжаецца. У 2018 годзе тут нарадзілася толькі трое дзетак. У сельвыканкаме за год не зарэгістравана ні аднаго шлюбу. У школе навучаюцца толькі 59 дзяцей.IMG_2840

Вядучыя Наталля Булыга і Наталля Аляшкевіч нагадалі старонкі гісторыі вёскі, адзначылі, што сёння ў вёсцы ўжо няма ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Іх памяць і тых, хто не прыйшоў з поля бою, ушанавалі хвілінай маўчання і да помніка загінуўшым усклалі кветкі.IMG_2821

А эстафету памяці, сувязі пакаленняў і патрыятызму працягваюць тыя, хто прайшоў праз Афганскую вайну. Незагойны след пакінула яна ў жыцці аднавяскоўцаў Вярэніча Паўла Іванавіча і Вабішчэвіча Міхаіла Аляксеевіча. У гонар свята ім былі ўручаны падарункі.

Павіншавалі гасцей дырэктар КСУП “Прыпяць-2009” Анатоль Васільевіч Бокша, дырэктар мясцовай сярэдняй школы Алена Мікалаеўна Скрабец.IMG_2809

Свята вёскі – гэта нагода падзякаваць і ўшанаваць за шматгадовую сумленную працу, адзначыць знамянальныя падзеі ў жыцці аднавяскоўцаў.

І найперш пашана і нізкі паклон тым, хто не здрадзіў роднай бацькоўскай зямлі. Гэта ветэраны працы, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, – механізатары Дзмітрый Іванавіч Вярэніч і Сцяпан Андрэевіч Вабішчэвіч, механік Васіль Фаміч Вярэніч, палявод Вольга Ільінічна Вярэніч, будаўнік Міхаіл Мікалаевіч Булыга, даярка Вольга Іванаўна Вярэніч. Найбольшым стажам у калектыўнай гаспадарцы вылучаюцца Васіль Міхайлавіч Булыга, Міхаіл Лявонцьевіч Гарагляд, аператар машыннага даення Святлана Рыгораўна Цупа. Не засталася па-за ўвагай кіраўніцтва КСУП і старанная праца самага маладога працаўніка сельскай гаспадаркі Ігара Васільевіча Гарагляда.IMG_2779

Каштоўныя падарункі адрасавалі Фёкле Фёдараўне Качаноўскай, якой сёлета споўнілася 94 гады, сям’і Уладзіміра і Юліі Качаноўскіх, якія выхоўваюць самага маладога жыхара вёскі.

Брыльянтавае вяселле – 60 гадоў сямейнага жыцця – адзначылі сёлета Васіль Дзям’янавіч і Вольга Мікалаеўна Вярэнічы. Пяцьдзясят гадоў крочаць поруч па жыцці Віктар Сільвестравіч і Любоў Міхайлаўна Вярэнічы, Уладзімір Паўлавіч і Вольга Мікалаеўна Гарагляды, Юрый Рыгоравіч і Вольга Фёдараўна Вярэнічы.

Сярэбранае вяселле на сямейным календары ў Сяргея Рыгоравіча і Таццяны Іванаўны Віткоўскіх, Івана Васільевіча і Валянціны Міхайлаўны Вярэнічаў.IMG_2765

Усіх юбіляраў запрасілі на сцэну і ўручылі ім падарункі.

У Дзень маці – гонар і пашана самаму дарагому чалавеку. Асаблівыя словы віншавання прагучалі на адрас шматдзетных матуль. А іх у вёсцы нямала – Вольга Паўлаўна Яроцкая, Марыя Карпаўна Вярэніч, Валянціна Сяргееўна Яроцкая, Людміла Сямёнаўна Вярэніч, Таццяна Сяргееўна Яроцкая, Анастасія Мікалаеўна Вярэніч, Алеся Аляксандраўна Дубейка… Самай маладой з іх – Анастасіі Вярэніч, якая выхоўвае пяцярых дзетак, уручылі падарунак.

Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас працавітых і таленавітых работнікаў школы, Дома культуры і бібліятэкі, фельчарска-акушэрскага пункта, магазінаў, пошты, Беларусбанка, гідравузла № 12 Днепра-Бугскага прадпрыемства водных шляхоў.

За ўдзел у падпісной кампаніі і распаўсюджванні газеты Пісьмы падзякі і грашовую дапамогу атрымалі работнікі пошты ад рэдакцыі раённай газеты “Навіны Палесся”.

Не толькі працай, а і добрымі справамі ўпрыгожваюць жыхары сваю вёску, ствараюць утульнасць на сваіх падворках. Асаблівым падыходам да добраўпарадкавання сваёй сядзібы, дзе ўсё зроблена з любоўю і эстэтычным густам, вылучаюцца гаспадары дома № 9 па вуліцы Будзённага – Фёдар Фёдаравіч і Марыя Раманаўна Гарагляды. Атрыманы падарунак будзе не толькі нагадваць пра свята вёскі, але і надасць новых фарбаў падворку.

Святочнасці і маляўнічасці надавала выстаўка народных умельцаў. Узоры свайго рукатворнага мастацтва тут дэманстравалі Вера Рыгораўна Вярэніч, Лідзія Іванаўна Некрашэвіч, Любоў Міхайлаўна Вярэніч, Галіна Фёдараўна Шпакоўская, Марыя Макараўна Вярэніч.IMG_2746

У канцэртнай праграме выступілі Васіль Булыга,  Аляксандр Карповіч, Вольга Бокша, Наталля Булыга, Ірына Калодзіч, Антон Скрабец, Андрэй Вярэніч, Васіль Гарагляд, Ірына Булавіна, Людміла Шпакоўская, Марыя Вярэніч.

З музычнымі віншаваннямі ў госці завіталі ўдзельнікі аматарскай творчасці Плотніцкага, Асаўскога і Рухчанскага дамоў культуры.

Весела, з ноткамі гумару правяла бяспройгрышную латарэю загадчыца бібліятэкі Алена Вярэніч.

Дзетвара бавіла час на надзіманай горцы, ласавалася цукровай ватай, цікавілася цацкамі і сувенірнай прадукцыяй.

…Родная вёска – гэта тая сцежка, што выводзіць нас з бацькоўскага дома на вялікую дарогу жыцця. Туды мы вяртаемся ў сваіх успамінах, там чэрпаем сілы, каб рухацца далей, упісаць у гісторыю новую старонку, якую будуць чытаць нашы нашчадкі. 

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Стахава адзначае 515-годдзе свайго заснавання. Урачыстасць з гэтай нагоды прымеркавалі да царкоўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якое лічыцца тут
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика