Зарэгістравалі шлюб у нацыянальным стылі. 21.by

Зарэгістравалі шлюб у нацыянальным стылі

26.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У свой самы шчаслівы дзень маладыя Аляксей і Таццяна Мароз вырашылі зарэгістраваць шлюб у нацыянальным стылі. Гэта атрымалася душэўна, пачуццёва, патрыятычна.



Маладых сустракалі на парозе Дома абрадаў артысты самадзейнасці раёна ў народным адзенні, з вышытымі ручнікамі, са старажытнымі кампазіцыямі пад акампанемент баяна. Гучалі песні «Вядзе бацька дачку да шлюбу», «Звіняць звончыкі», «Дзве галубкі». Жаніха і нявесту абсыпалі зернем, каб багатым і добрым было жыццё, звязалі вясельным поясам у знак бясконцага кахання.



Цікава, што самі маладыя пра абрадавы роспіс даведаліся толькі ў дзень шлюбу. Аказваецца, такі прыемны сюрпрыз зрабілі для іх бацькі. Чым і ўразілі не толькі Аляксея і Таццяну, але і запрошаных гасцей. Жыць вам у любві і ладзе, маладыя!

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свой самы шчаслівы дзень маладыя Аляксей і Таццяна Мароз вырашылі зарэгістраваць шлюб у нацыянальным стылі. Гэта атрымалася душэўна, пачуццёва, патрыятычна....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика