Дзверы міні-музея адкрыты для ўсіх, каго цікавіць гісторыя Пінска. 21.by

Дзверы міні-музея адкрыты для ўсіх, каго цікавіць гісторыя Пінска

29.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

«Пінск – горад дзесяці стагоддзяў». Пад такой назвай у Брэсцкім абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адбылася культурна-асветніцкая сустрэча.

творчая імпрэза (11)
У мерапрыемстве прынялі ўдзел гісторыкі, краязнаўцы, музыкі, выкладчыкі і навучэнцы цэнтра творчасці, журналісты і ўсе, каго цікавіць гісторыя сталіцы Палесся. Пра традыцыі святкавання Дня горада і самыя адметныя падзеі летапісу старажытнага Пінска расказаў краязнаўца і журналіст Вячаслаў Ільянкоў.

творчая імпрэза (5)
творчая імпрэза (3)
творчая імпрэза
творчая імпрэза (10)
творчая імпрэза (2)
творчая імпрэза (1)
Прысутныя пазнаёміліся з этнаграфічным парталам svajksta.by, а таксама з кнігай «Пра паганства і балтаў», якую прэзентаваў госць з Мінска Алесь Мікус. Асабліва ўзнёслы настрой стварылі майстры, якія займаюцца вырабам музычных інструментаў, – пінчукі Андрэй Шклёда і Юрый Дубнавіцкі. Яны не толькі расказалі шмат цікавых фактаў з гісторыі лютні і дуды, але і зачаравалі цудоўным выкананнем музыкі.

творчая імпрэза (8)
творчая імпрэза (6)
творчая імпрэза (4)
творчая імпрэза (7)
Галоўнай падзеяй імпрэзы стала адкрыццё экспазіцыі творчага аб’яднання «Кавальская майстэрня», якое працуе пры абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. У аснове экспазіцыі – рэканструяваная зброя розных гістарычных перыядаў. Значная частка калекцыі была зроблена ў рамках падрыхтоўкі да фестывалю «Гарадзішча-Пінеск», які прайшоў у маі гэтага года.

творчая імпрэза (9)
творчая імпрэза (14)
Кіраўнік аб’яднання Аляксей Наздрын разам з выхаванцамі аднавілі больш за 50 арыгінальных вырабаў. Усе яны створаны па матэрыялах археалагічных даследаванняў і раскопак у вёсцы Гарадзішча. Сярод іх – упрыгожванні, медальёны, паясныя накладкі і спражкі, прадметы быту, рыбалоўныя снасці і многае іншае. Цэнтральнае месца займаюць муляжы зброі, а таксама рыцарскія даспехі – кальчугі, латы, шлемы, шчыты. Падкрэсліваюць сярэднявечны антураж рэканструяванае мужчынскае і жаночае адзенне, стылізаваная мэбля і посуд.

творчая імпрэза (12)
творчая імпрэза (13)
творчая імпрэза (15)
Як адзначыў Аляксей Наздрын, асноўная мэта стварэння экспазіцыі – знаёмства школьнікаў і студэнтаў, а таксама жыхароў горада і турыстаў з багатай гісторыяй Сярэднявечча. У міні-музеі будуць праходзіць экскурсіі, інтэрактыўныя ўрокі і майстар-класы, прэзентацыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика