Прадстаўнікі Століншчыны прынялі ўдзел у ІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў “#ByFest”. 21.by

Прадстаўнікі Століншчыны прынялі ўдзел у ІІІ Міжнародным фестывалі мастацтваў “#ByFest”

13.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

20181109_122909
З 8 па 12 лістпада ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “#ByFest”. У рамках культурнага праекта праходзілі конкурсныя выступленні і канцэртныя мерапрыемствы сярод удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана і Польшчы.

Дзявятага лістапада на сцэне культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі выступілі і прадстаўнікі Століншчыны.IMG-1f9565392a614a959fc89d1163e0d8f3-V

Дыплома лаўрэата І ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка (ансамблі) — змешаны састаў” удастоены заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь інструментальны ансамбль “Брыз” Столінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі).

Дыпломам лаўрэата ІІІ  ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка (сола) — фартэпіяна” (узрост 12-14 гадоў) узнагароджана навучэнка Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Настасся Тарасевіч (кіраўнік Ніна Уладзіміраўна Вайцяхоўская).

Акрамя дыпломаў фіналісты праекта атрымалі падарункі і запрошаны прыняць удзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2019”, які адбудзецца ў красавіку 2019 года ў абноўленым Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у г. Мінску.

Галіна ГАШЧУК

Фота ўдзельнікаў фестывалю

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  З 8 па 12 лістпада ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “#ByFest”. У рамках культурнага праекта праходзілі конкурсныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика