У гарадской бібліятэцы №1 прайшоў вечар-сустрэча з майстрамі па лазапляценні
28.11.2018
—
Новости Культуры
|
20 лістапада для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №1” была арганізавана сустрэча з майстрамі па лазапляценні “Добрых рук майстэрства”.
На мерапрыемства былі запрошаны ўмельцы ініцыятыўнай групы рамеснікаў Смаргоні Р. П. Лявонава. і Т. І. Пастэрнак., а таксама член Саюза майстроў С. У. Барташэвіч. Вядучая А. Васілеўская правяла экскурс у гісторыю лазапляцення, агляд літаратуры па тэме. Майстры паведалі аб сакрэтах свайго рамяства, расказалі прысутным пра нарыхтоўку і апрацоўку лазы для работы. Госці свята мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па пляценні беларускага кошыка. Напрыканцы сустрэчы была прэзентавана выстава вырабаў “Сакрэты майстэрства”. Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык гарадской бібліятэкі №1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лістапада для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №1” была арганізавана сустрэча з майстрамі па лазапляценні “Добрых рук... |
|