У Смаргонскім політэхнічным ліцэі на працягу лістапада працавала выстава «Карагод вышыванак». 21.by

У Смаргонскім політэхнічным ліцэі на працягу лістапада працавала выстава «Карагод вышыванак»

06.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ёй былі прадстаўлены вырабы смаргонскіх рамеснікаў і педагогаў ліцэя: рэчы з сямейных калекцый, выкананыя ў тэхніцы вышыўка крыжыкам, гладдзю, рышэлье. Абрусы, ручнікі, сурвэткі, карціны і іншая прыгажосць. Сярод іх – рарытэтныя экспанаты. “Узрост” некаторых – 70-80 гадоў. Акрамя беларускай вышыўкі былі і рэчы, выкананыя ў тэхніцы іншых народаў.

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутных вітала дырэктар ліцэя Наталля Ліповая, а ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” са школы мастацтваў выконваў прыгожыя беларускія песні.

20181105_144244.jpg

20181105_143412.jpg

Падчас выставы майстар-класы правялі Людміла Канаплёва і Зофія Тамашэвіч. На сустрэчы-разважанні на тэму “Мая малая радзіма” выступіла выдатнік народнай асветы, ветэран педагагічнай працы, мясцовая паэтка Ірына Гаева.

DSCN3778.jpg

Для навучэнцаў ліцэя і школ горада арганізавалі экскурсіі. Апошнім акордам своеасаблівай творчай акцыі стала сустрэча з прадстаўнікамі ГА “Смаргонская ініцыятыва”.

DSCN3941.JPG

DSCN3948.JPG

DSCN3943.JPG

DSCN3946.JPG

DSCN3942.JPG

Ніна МІСЬКЕВІЧ, кіраўнік музея ліцэя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ёй былі прадстаўлены вырабы смаргонскіх рамеснікаў і педагогаў ліцэя: рэчы з сямейных калекцый, выкананыя ў тэхніцы вышыўка крыжыкам, гладдзю, рышэлье. Абрусы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика