Сваё, прыгожае, роднае…
08.12.2018
—
Новости Культуры
|
Любіць сваю малую радзіму, пазнаваць і ганарыцца ёй — наш святы абавязак, і асабліва важна зразумець гэта яшчэ ў дзяцінстве. У рамках Тыдня малой радзімы выхаванцы глускага дзіцячага садка № 3 наведвалі музей “Беларуская хатка” ў гімназіі, сустракаліся з аўтаркай вершаў Любоўю Ляпко і мастаком Уладзімірам Кісялевічам, складалі радавод і выказванні пра родны край, малявалі сваю сям’ю і інш. А вось завяршэннем Тыдня стала мерапрыемства “Восень у вышыванцы”, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Таісія Палякова, выхавацель старшай групы Альбіна Ігнаценка і яе памочнік Алена Дарошка сумесна з дзецьмі і бацькамі. Яшчэ на пачатку свята сапраўдны народны каларыт стварылі з густам аформленыя дэкарацыі: элементы ўтульнай беларускай хаткі — печ, гліняны посуд, прылады працы, засланыя вышытымі вырабамі ложак і стол. А калі на сцэну пачалі выходзіць апранутыя ў народныя строі выхаванцы, гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі дзейства. І загучала з вуснаў дзяцей мілагучнае роднае слова. Як сапраўдныя артысты, яны выконвалі беларускія песні і вершы, жартавалі, танцавалі і развітваліся з Восенню-чараўніцай. Таксама адным з яркіх момантаў мерапрыемства стала дэфіле нацыянальных касцюмаў, створаных бацькамі і педагогамі. Колькі фантазіі і творчасці было ўкладзена ў калекцыю! З усмешкамі на тварах і добрым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі розных гадоў, дарэчы, сярод іх былі і самыя маленькія, двухгадовыя, дэманстравалі прысутным народныя ўборы. Бацькі і педагогі шчыра апладзіравалі дзецям, з радасцю здымалі і фатаграфавалі іх. Свята атрымалася па-народнаму вясёлым, па-сямейнаму цёплым і душэўным. У другой палове дня ўсіх жадаючых чакала фотамайстэрня “Натхненне”, тут можна было сфатаграфавацца ў вышыванцы. Ганна АЎТУХОВА Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любіць сваю малую радзіму, пазнаваць і ганарыцца ёй — наш святы абавязак, і асабліва важна зразумець гэта яшчэ ў дзяцінстве. У рамках Тыдня малой радзімы...
|
|