Паэтычнае свята «Лунінская восень» у чатырнаццаты раз прымала гасцей
24.12.2018
—
Новости Культуры
|
>
Гасцінны Лунінскі яслі-сад-сярэдняя школа ў Лунінецкім раёне ўжо чатырнаццаты раз сустракаў гасцей паэтычнага свята «Лунінская восень». Відавочна, і на гэта з удзяч-насцю звярталі ўвагу госці-ўдзельнікі, што калектыву школы на чале з дырэк-тарам Сяргеем Іванавічам Кураком удалося закласці і прадаўжаць традыцыі гэтай надзвычай пекнай падзеі. І увогуле захоўваць свята, прадаўжаць яго, нягледзячы на розныя акалічнасці. У цэнтры сцэнару – прыгожыя таленавітыя дзеці. Вучні школы сустракалі гасцей беларускай песняй, хлебам-соллю, распавялі аб гісторыі паэтычнага свята, падзеі якога захоўваюцца на стэндах алеі «Лунінскай восені» розных гадоў. Школь-нікі запрасілі ў краязнаўчы куток, а таксама ў пакой «Сялянская хатка», дзе ў інтэр’еры часоў нашых дзядуль і бабуль чакалі традыцыйныя пачастункі таго ж часу.
Які настрой складаецца ў гасцей свята, можна ўявіць хаця б па такім факце: паэтэса Валянціна Трухнова яшчэ да свайго выступлення ля мікрафона напісала верш, прысвечаны падзеі, якая толькі адбываецца, – муза наведала творчага чалавека.
– Міколе Елянеўскаму, вя-домаму пісьменніку і журналісту, ініцыятару і аднаму з заснавальнікаў гэтага паэтычнага свята, ураджэнцу Луніна, былому рэдактару нашай газеты. Мікола Васільевіч рана пайшоў з жыцця, у гэтым годзе адзначаецца яго 70-годдзе, з гэтай нагоды школа падрыхтавала кранальную відэазамалёўку. Прывітаць удзельнікаў свята прыехалі пісьменнік Анатоль Крэйдзіч, дарэчы, таксама адзін са стваральнікаў «Лунінскай восені», жонка Міколы Елянеўскага Надзея Мікалаеўна, удзель-нікі народнага аб’яднання «Муза» на чале з Вольгай Грыдзюшка…
Свае падарункі пачынаючым паэтам уручыла і прадстаўнік раёнкі «Лунінецкія навіны» Марыя Яраховіч.
Людміла РЭБКАВЕЦ. |
|