Акцыя “Нашы дзеці”. Галоўны падарунак — радасць
09.01.2019
—
Новости Культуры
|
На Асіповіччыне, як і па ўсёй краіне, працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Мэта мерапрыемстваў добра вядома: падарыць радасць кожнаму дзіцяці. Зразумела, у першую чаргу ўвага надаецца тым хлопчыкам і дзяўчынкам, якія трапілі ў складанае жыццёвае становішча. У адзін з пераднавагодніх дзянькоў да выхаванцаў раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку, што ў Ясені, накіраваліся прадстаўнікі 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў. У гэтай установе вайскоўцы бываюць штогод. I хоць выхаванцы мяняюцца, нязменнымі застаюцца адносіны дарослых да сустрэчы: падрыхтаваць цікавую праграму, набыць падарункі, удакладніўшы ўзрост падапечных і іх інтарэсы. Не першы раз у адказных ролях Дзеда Мароза і Снягуркі выступілі падпалкоўнік Аляксандр Клімовіч і тэхнік па ўліку аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Анжаліка Жывіца. Не забылі ўзяць з сабою і Ката Базіліа з Лісой Алісай — кантралёра КПП Iрыну Шумілаву і начальніка сакрэтнай часці штаба Алену Скабіола. Як расказаў намеснік начальніка базы па ідэалагічнай рабоце Сяргей Рыжкоў, калегі з асаблівым задавальненнем займаліся падрыхтоўкай мерапрыемства, бо мелі вялікае жаданне стварыць сваім візітам сапраўднае свята. Да ваеннаслужачых далучыліся кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” (на здымку). Лясгасаўцы таксама даўно трымаюць шэфства над дзіцячым прытулкам, і даставіць сюды статную лясную прыгажуню — ужо “опцыя па ўмаўчанні”. У якасці ж галоўнага падарунка сёлета стаў набор дзіцячай мэблі. Ну і, зразумела, салодкія пачастункі. * * * Зрабіць не такім сумным знаходжанне ў стацыянары дзіцячага аддзялення ЦРБ пацыентаў, якім не пашанцавала ў час свят захварэць, вырашылі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам ГА “БРСМ” і РЦК. Задумана — зроблена, Дзед Мароз з унучкаю на месцы. Ранішнік зацягваць было нельга: хворым дзецям трэба больш адпачываць, аднак адведзенага часу хапіла і на песні, і на карагод, і на вершы зімоваму чараўніку ад малых. Без падарункаў не застаўся ніхто, і, трэба меркаваць, зарад пазітыўных эмоцый паспрыяў выздараўленню маленькіх пацыентаў. Ва ўсялякім разе з мерапрыемства ўсе разыходзіліся задаволеныя, а тэрапеўтычны эфект ад усмешак яшчэ ніхто не адмяняў! * * * Некалькімі днямі раней дзіцячае аддзяленне наведвалі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ёлка жаданняў” прадстаўнікі райарганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна са спецыялістамі маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік”. I тады быў рэалізаваны цікавы сцэнарый з прызамі-сувенірамі. * * * Старшыня райарганізацыі таварыства Лілія Дрывіцкая паведаміла, што навагоднія падарункі таксама атрымалі і 14 дзяцей вымушаных перасяленцаў з Украіны, а яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі, чые бацькі звярнуліся ў Чырвоны Крыж з просьбай аб дапамозе напярэдадні навагодніх свят. Цуды здараюцца! Валянціна КОРБАЛЬ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Асіповіччыне, як і па ўсёй краіне, працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Мэта мерапрыемстваў добра вядома: падарыць радасць кожнаму...
|
|