Самадзейныя артысты з тэатральнай студыі “Натхненне” паказалі гледачам “Калядную казку”. 21.by

Самадзейныя артысты з тэатральнай студыі “Натхненне” паказалі гледачам “Калядную казку”

21.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адным з невялікіх залаў раённага Цэнтра культуры на Стары Новы год прайшло цікавае мерапрыемства. Яго ладзілі самадзейныя артысты з тэатральнай студыі “Натхненне”, якая працуе пры “Цёплым доме”. Гледачам была паказана “Калядная казка”. Дарэчы, паглядзець яе сабралася столькі людзей, што ў залу дадаткова прыйшлося заносіць крэслы.

IMG_6935.jpg

Артысты шаноўнага ўзросту, апранутыя ў касцюмы навагодніх і казачных персанажаў, спявалі, танцавалі, праводзілі з гледачамі розныя гульні. Гледачам падабалася выступленне самадзейных артыстаў, кожны іх выхад на імправізаваную сцэну падтрымліваўся гучнымі апладысментамі. Адчувалася сапраўдная навагодняя атмасфера, бо ў зале стаяла ёлка, было іншае святочнае аздабленне. Ну і вядома ж, былі падарункі. Цукеркамі частавалі пераможцаў і ўдзельнікаў гульняў.

“Гульнёвыя праграмы – не самы моцны бок нашай  дзейнасці, - сказала кіраўнік тэатральнай студыі “Натхненне” Таццяна Шпаковіч. – А спектаклі ўспрымаюцца гледачамі “на ўра”. Спектакль “У вайны не жаночы твар” асабліва ўражвае гледачоў. З ім мы многа дзе выступалі, у тым ліку ў вайсковых часцях. І, ведаеце, у салдат аж праступалі слёзы на вачах, так рэалістычна ігралі свае ролі нашы сама­дзейныя артысты”.

У тэатральнай студыі займаюцца людзі, якія выйшлі на пенсію, але не захацелі сядзець у чатырох сценах без справы. Гэтыя жанчыны хочуць па-ранейшаму жыць цікавым разнастайным жыццём і зараджаць сваім задорам, радасцю іншых, дарыць ім свята.

У тэатральную студыю “Натхненне” пры “Цёплым доме” яе ўдзельніцы прыязджаюць на рэпетыцыі два разы на тыдзень з розных мікрараёнаў нашага горада і прыгарада. Ім падабаецца са звычайных бабуляў пераўвасабляцца ў артыстаў.

Таццяна Шпаковіч прыгадала, як на першым часе, калі яна толькі прыйшла кіраўніком у тэатральную студыю, адчувала сябе няёмка ў кампаніі вялікаўзроставых артыстак. Але яны самі выправілі складанае становішча, сказалі: “Танечка, ты нам кажы, што рабіць, і мы будзем выконваць твае патрабаванні”.

Касцюмы, па магчымасці, шыюць для самадзейных артыстаў у “Цёплым доме”. У некаторых выпадках іголку з ніткай бяруць у рукі самі жанчыны. Яны адносяцца да ўсяго з энтузіязмам, бо ведаюць, што працуюць для гледачоў і атрымліваюць падчас выступленняў ад іх удзячнасць у выглядзе апладысментаў.

IMG_6914.jpg

І гледачы ўдзельнічаюць у гульні.

IMG_6785.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з невялікіх залаў раённага Цэнтра культуры на Стары Новы год прайшло цікавае мерапрыемства. Яго ладзілі самадзейныя артысты з тэатральнай студыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика