Да дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі...
01.02.2019
—
Новости Культуры
|
![]() 4 лютага 2019 года ў ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі» ў Марачоўшчыне ў рамках святкавання дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі «Сын сваёй Радзімы».
Выстаўка арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Грамадскім аб'яднаннем «Вытокі творчасці» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі».
На выстаўцы будуць прадстаўлены 18 работ брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з'явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Марачоўшчыне. Сярод аўтараў работ – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстаўка Аб'яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных работ Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з'яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.
Мэтай выстаўкі з'яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй «малой радзімы», праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос.
Наведаць выстаўку можна будзе да 30 красавіка 2019 года.
Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыецца мастацкая выстаўка, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі |
|