Супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрасілі сваіх юных чытачоў на мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы
22.02.2019
—
Новости Культуры
|
18 лютага супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрасілі сваіх юных чытачоў, выхаванцаў старэйшай групы дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці», разам са сваім выхавальнікам Вольгай Вяршковіч на мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы.
Удзельнікам свята была прадастаўлена магчымасць паказаць і паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова, адчуць радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі і любові нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – носьбітам прыгожай спеўнай мовы. «Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой…» – гэтымі радкамі з верша Пімена Панчанкі пачалася сустрэча. Бібліятэкар Жанна Карасевіч узгадала гісторыю ўзнікнення свята і паведаміла пра тое, што ў свеце каля шасці тысяч моў. На жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Жанна Людвікаўна заклікала шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Таксама удзельнікам мерапрыемства была прапанавана інтэрактыўная віктарына «У свеце беларускіх казак». А з якім захапленнем дзеці глядзелі інсцэніроўку казкі «Коцік, пеўнік і лісіца». Загадчыца бібліятэкі Марыя Масевіч заклікала выхаванцаў, педагогаў стаць пастаяннымі наведвальнікамі бібліятэкі, і тым самым яшчэ не раз далучацца да хараства і мілагучнасці роднай мовы. Ад гэтай сустрэчы выхаванцы і дарослыя атрымалі толькі станоўчыя ўражанні. Святлана СТАЛЬЧЫНСКАЯ, выхавальнік-метадыст ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці». Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрасілі сваіх юных чытачоў, выхаванцаў старэйшай групы дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі... |
|