3 сакавіка ў р. п. Рэчыца прайшла міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “У будучыню — з надзеяй”. 21.by

3 сакавіка ў р. п. Рэчыца прайшла міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “У будучыню — з надзеяй”

04.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_4304
Трэцяга сакавіка ў гарадскім доме культуры р. п. Рэчыца прайшла міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “У будучыню — з надзеяй”.

Трыццаць трэці раз крочыць яна па рэгіёнах, якія закранула катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, і з’яўляецца своеасаблівай стартавай пляцоўкай для юных талентаў. Таму напачатку адбыўся майстар-клас для навучэнцаў Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў ад удзельнікаў канцэрта-акцыі. Затым свае творчыя здольнасці паказалі юныя таленты. Прагучалі песні ў выкананні Мар’і Пульман, Міланы Пашкевіч, Ганны Харавец і Настассі Крыжык. Ігру на баяне і гармоніку прадэманстравалі Мікіта Вяроха, Дзяніс Язубец, дуэт баяністаў у складзе Дзяніса Бруцкага і Стаса Вабішчэвіча. Удзельнікі канцэрта-агляду юных талентаў атрымалі падарункі ад арганізатараў акцыі, якая існуе пры  падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» і ГА «Беларускі фонд міру».

Са сваёй канцэртнай праграмай выступілі артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі — лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Гледачы шчыра апладзіравалі выканаўцу на баяне Яўгену Курыльчыку, цымбалістцы Кацярыне Юхновай, выканаўцу на духавых інструментах Андрэю Дзяргаю. Музычнымі пародыямі і цірольскімі спевамі ўразіў Генадзь Санько, цудоўным голасам — Галіна Сакольнік, Ангеліна Можар, Дзмітрый Гайдук, Святлана Еўтух, Дзмітрый Шуканаў, Усцін Зыль.

На заканчэнне праграмы кіраўнік праекта Кацярына Копелева аб’явіла імёны тых, хто будзе запрошаны на праслухванне ў Мінск для ўдзелу ў заключным канцэрце. Гэта Мілана Пашкевіч, Ганна Харавец, Настасся Крыжык, Дзяніс Язубец, а таксама Іван Грэчка і ансамбль “Гарынскія гармонікі”, якія вызначаны па-за конкурснай праграмай.

Галіна ГАШЧУК

На здымку: юныя таленты Рэчыцы са сталічнымі артыстамі

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Трэцяга сакавіка ў гарадскім доме культуры р. п. Рэчыца прайшла міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “У будучыню — з надзеяй”. Трыццаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика