Тыдзень роднай мовы прайшоў у Сінькоўскай школе. 21.by

Тыдзень роднай мовы прайшоў у Сінькоўскай школе

04.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як адзначыць свята роднай мовы, каб яно запомнілася ўсім? Менавіта такая задача стаяла перад саветам па арганізацыі і правядзенню Тыдня роднай мовы ў нашай навучальнай установе. Было вырашана, што кожны дзень гэтага святочнага тыдня павінен праходзіць пад агульнай тэматыкай, каб і выхаванцы дзіцячага сада, і навучэнцы школы змаглі далучыцца да святкавання.

IMG_20190221_143631.JPG

Традыцыйна Тыдзень роднай мовы пачаўся ў Міжнародны дзень роднай мовы з кніжнай выставы “Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына” і агульнашкольнага дня інфармавання. Мэтай гэтых мерапрыемстваў стала знаёмства з гісторыяй свята, яго традыцымі.  

22 лютага быў прызначаны Днём паэзіі. Літаратурна-музычная мініяцюра “Гэта наша з табою зямля” дапамагла пагрузіцца ў чароўны свет паэтычнага слова, паказаць свае таленты і артыстызм усім тым, хто захапляецца беларускім паэтычным словам.

 Магчыма, не ўсе ўласныя творы, якія былі прадстаўлены на конкурс “Спроба пяра”у трэці дзень тыдня, былі дасканалымі. І ўсё ж такі  Дзень творчасці паказаў, як важна валодаць родным словам, каб перадаць свае думкі, эмоцыі, пачуцці. Лепшыя  з дзіцячых работ былі адзначаны журы і рэкамендаваны для публікацыі ў “Школьнай газеце”.

Не абышлося наша свята і без інтэлектуальных конкурсаў і гульнёвых праграм, якія былі спланаваны на Дзень літаратурнага героя і Дзень эрудыта. Сваімі ведамі па беларускай літаратуры і мове вучні дзяліліся ў час віктарыны “Па старонках беларускай класікі”, гульнёва-пазнавальнай праграмы “У гасцях у Несцеркі”, інтэлектуальнага спаборніцтва”Размаўляем па-беларуску”.

Завяршыў тыдзень флеш-моб “Неўміручая родная мова”. Найбольш актыўныя ўдзельнікі  гэтага святочнага тыдня былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

В. І. ЛОБАЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыць свята роднай мовы, каб яно запомнілася ўсім? Менавіта такая задача стаяла перад саветам па арганізацыі і правядзенню Тыдня роднай мовы ў нашай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика