У рамках рэспубліканскага праекта «ШАГ» у Смаргонскай сярэдняй школе №7 прайшоў адзіны дзень інфармавання «Ганаровае званне – салдат Беларусі»
04.03.2019
—
Новости Культуры
|
Салдат – надзея і апора Айчыны Абарона Айчыны ёсць і абарона сваёй годнасці.
Мікалай Рэрых. У чацвер, 28 лютага, у рамках рэспубліканскага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» ў сярэдняй школе №7 прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Ганаровае званне – салдат Беларусі». Падрыхтавалі і правялі дадзенае мерапрыемства вучні 9 «А» класа Дар'я Кандратовіч, Настасся Ляошка, Настасся Лісічкіна, Алена Чалава, Кацярына і Лізавета Шыш і іх класны кіраўнік Наталля Іванаўна Малышка. Традыцыйна мерапрыемства складалася з трох блокаў. Тэма першага блока – «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь». У ім была асветлена гісторыя, значэнне і сучасны стан Узброеных сіл нашай краіны. Блок «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)» быў прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вучні ўспомнілі салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, пабывалі на віртуальнай экскурсіі ў капліцу на Востраве слёз, унутры якой на чатырох алтарах высечаны імёны загінуўшых байцоў. Былі асветлены і абмеркаваны таксама мерапрыемствы, прысвечаныя 30-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якія праводзілася ў школе ў лютым у рамках Тыдня Мужнасці. У трэцім блоку – «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў» – асвятляліся пытанні прафарыентацыі. Вядучыя нагадалі аб тым, што сёння падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», на сямі ваенных факультэтах і чатырох ваенных кафедрах грамадзянскіх устаноў адукацыі. Акрамя таго, былі закранутыя і праблемы тэрміновай ваеннай службы, прызначэнне якой – падрыхтоўка ваенна навучанага рэзерву, атрыманне грамадзянамі ваенна-ўліковай спецыяльнасці. У якасці запрошанага госця на інфармацыйнай гадзіне выступіла дэпутат раённага Савета, урач-кардыёлаг Смаргонскай ЦРБ Наталля Філіпчык. Яна пазнаёміла прысутных з пытаннямі, якія вырашае раённы Савет дэпутатаў, асвятліла таксама стан аховы здароўя раёна. На прыканцы сустрэчы урач-кардыёлаг закранула праблему кадравага забеспячэння ў Смаргонскай ЦРБ і прапанавала ўсім жадаючым паспрабаваць сябе ў ролі дзяжурнай медыцынскай сястры. Такая прапанова не пакінула абыякавымі вучняў, якія выстраіліся ў чаргу, каб запісацца на дзяжурства. Інфармацыйная гадзіна «Ганаровае званне – салдат Беларусі» нагадала вучням аб тым, што абарона Айчыны з'яўляецца неабходнасцю і абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Марыя ГОВІЧ, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №7 Смаргоні. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салдат – надзея і апора Айчыны Абарона Айчыны ёсць і абарона сваёй годнасці. Мікалай Рэрых. |
|