Каманда “Нясвіжскай гімназіі” – прызёр “Кубка Старога замка – 2019” . 21.by

Каманда “Нясвіжскай гімназіі” – прызёр “Кубка Старога замка – 2019” 

25.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

20 сакавіка ў Тэатральнай зале палацава-замкавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка – 2019”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў стала “Архітэктура Беларусі”.

Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні. А дапамагала ім у гэтым УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”.

Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьвых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі шасці абласцей Беларусі, горада Мінска – сталіцы нашай краіны, і Нясвіжа – горада, у якім размешчаны палацава-паркавы ансамбль роду Радзівілаў.

У выніку ўпартай барацьбы з васьмі каманд рэспублікі пераможцамі сталі прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Другое места заняла каманда, якая прадстаўляла горад Нясвіж – каманда “Нясвіжскай гімназіі”, трэцяе атрымала каманда Гродненскай вобласці.





Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2019” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 сакавіка ў Тэатральнай зале палацава-замкавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка – 2019”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика