Фотарэпартаж з урачыстага мерапрыемства «Чалавек года Шаркаўшчыны». 21.by

Фотарэпартаж з урачыстага мерапрыемства «Чалавек года Шаркаўшчыны»

08.04.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9089 (Копировать)

Сёлета ў сёмы раз на раённым узроўні ўшанавалі лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” па выніках працы за 2018 год. За ўсе гады імі сталі 103 чалавекі. Гэта самыя дастойныя людзі, прадстаўнікі ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства, якія сваёй стараннай працай умацоўваюць эканоміку рэгіёну, дасягаюць значных поспехаў у розных сферах дзейнасці.

У пачатку ўрачыстасці да прысутных звярнуўся старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.

— Сённяшняе свята — цудоўная магчымасць выказаць падзяку тым, хто сваёй працай і яе вынікамі, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, асабістымі якасцямі заслужыў павагу і прызнанне, унасіў і ўносіць каштоўны ўклад у развіццё і дабрабыт нашай малой радзімы — Шаркаўшчынскага раёна.

Аснову эканомікі нашага рэгіёну фарміруе сельская гаспадарка. Па выніках мінулага года прырост валавай прадукцыі тут склаў 109,6 працэнта. У сектары малога і сярэдняга прадпрымальніцтва працуе больш за чвэрць эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. У мінулым годзе было створана 7 новых арганізацый, на якія працаўладкавана 56 чалавек.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сферы аховы здароўя накіравана каля 64 тысяч рублёў. Творчыя калектывы раёна актыўна ўдзельнічалі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях. Гасцінна расчыніў свае дзверы для 180 таленавітых дзяцей з краін Прыбалтыкі і Расіі трэці рэгіянальны фестываль ансамблевай музыкі “Вясёлка сугуччаў”. Нашы спартсмены прынялі ўдзел у міжрэгіянальных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы і таэквандо, дзе занялі 27 прызавых месц. Вучнямі школ заваёваны два дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і гісторыі. Сярэдняя школа № 1 стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM-класе!”. Традыцыйна тыя вучні, якія дасягнулі лепшых вынікаў у вучобе, рашэннем райвыканкама ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі. Сёння асабліва радасна бачыць гэтых дзяцей у зале. Хачу падзякаваць бацькам і педагогам, пры падтрымцы якіх з’яўляюцца новыя таленты.

Няхай такіх людзей на нашай зямлі будзе больш. Дзякуючы вам наш край становіцца багацейшым і прыгажэйшым. Шчыра віншую вас з заслужаным прызнаннем! Моцнага вам здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў дзеля роднага края, Віцебшчыны і Беларусі!

І вось наступіў самы ўрачысты момант мерапрыемства. На сцэну для ўзнагароджвання па чарзе сталі ўзыходзіць лаўрэаты ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. У намінацыі “аграпрамысловы комплекс” адзначаны дырэктар ААТ “Княж” Уладзімір Пятровіч Буда, машыніст экскаватара УП “Шаркаўшчынскае ПМС” Мікалай Серафімавіч Мяцеліца, жывёлавод ААТ “Буеўшчына” Валянціна Фёдараўна Недзведзь і трактарыст-машыніст ААТ “Агратэхсэрвіс” Дзмітрый Дзмітрыевіч Ясюкевіч. Купажыст 4 разраду філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” КГУП “Полацкая ўніверсальная база” Зоя Мілецьеўна Баговіч стала лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. У намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка” ўзнагароджаны майстар філіяла ДРБУ-131 КПРБУП “Віцебскаблдарбуд” Міхаіл Вікенцьевіч Буйка і майстар участка “Гарадзец” УКП ЖКГ Уладзімір Мікалаевіч Юхноўскі. Галоўны інжынер Шаркаўшчынскага раёна электрасетак Віктар Ільіч Лагун адзначаны ў намінацыі “транспарт, энергетыка, сувязь і лясная гаспадарка”. Парыкмахер 5 разраду КУП “Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання” Галіна Антонаўна Шышко — у намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі”. Званне лаўрэата ў намінацыі “адукацыя” прысвоена дырэктару Германавіцкай сярэдняй школы Людміле Георгіеўне Маркевіч. У намінацыі “ахова здароўя” — урачу неўролагу цэнтральнай раённай бальніцы Галіне Эдуардаўне Ткачонак. Намеснік дырэктара па культурна-дасугавай дзейнасці раённага Цэнтра культуры Жанна Мікалаеўна Пундзіс стала лаўрэатам у намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “ДРЭЎ-ІНВЕСТ” Юлія Уладзіміраўна Казанцава — у намінацыі “малы і сярэдні бізнес”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны” ў намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне” прысвоена камандзіру аддзялення ПАВП № 12 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаю Мікалаевічу Сцепаненкаву. Трактарыст-машыніст ААТ “Ельня-Агра” Яўгеній Юр’евіч Арэх стаў лаўрэатам у намінацыі “моладзь”.

Ад імя ўзнагароджаных лаўрэатаў выступіла дырэктар Германавіцкай сярэдняй школы Людміла Георгіеўна Маркевіч. Яна выказала словы вялікай удзячнасці за аказаны гонар раённай уладзе, кіраўніцтву аддзела па адукацыі райвыканкама, сваім калегам. Людміла Георгіеўна падкрэсліла, што толькі сумеснымі намаганнямі можна атрымаць высокія станоўчыя вынікі ў працы, дасягнуць прызнання і перамог на жыццёвым шляху.

На такіх маштабных мерапрыемствах па традыцыі ўзнагароджваюцца лепшыя вучні школ, за якімі будучыня раёна, заўтрашні дзень шаркаўшчынскай зямлі. Таленавітая моладзь з’яўляецца дастойнай зменай сваім бацькам. Доказ таму — штогадовы ўдзел школьнікаў у прадметных алімпіядах і занятыя імі прызавыя месцы. 29 хлопчыкам і дзяўчынкам, якія сталі прызёрамі абласных прадметных алімпіяд, пераможцамі раённых прадметных алімпіяд, а таксама школьнікам, якія ўдастоены звання “Вучань года”, іх бацькам і педагогам Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.

Ад імя ўзнагароджаных школьнікаў выступіла вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 1 Паліна Арцюшэўская. Яна падзякавала раённай уладзе, настаўнікам і бацькам за праяўленыя клопат і ўвагу. Дала абяцанне, што яны, прадстаўнікі маладога пакалення, стануць дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных спраў сённяшніх лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”.

Пасля афіцыйнай часткі спецыялісты ўстаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна падарылі святочны канцэрт, на якім выступілі лепшыя самадзейныя калектывы, асобныя выканаўцы. У музычных, песенных і вершаваных творах прасочвалася тэма малой радзімы, Бацькаўшчыны, жыцця і лёсу беларускага народа. Са сцэны гучалі песні на словы і музыку шаркаўшчынскіх аўтараў, удзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.

Славіцца наш раён руплівымі, шчырымі і спагадлівымі людзьмі, якія самааддана працуюць дзеля сённяшняга дня і для будучых пакаленняў шаркаўчан, сваімі слаўнымі справамі ствараюць летапіс прыдзісненскага краю.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Сяргея РАЙЧОНКА і Алены АНАНІЧ

IMG_9058 (Копировать) IMG_9061 (Копировать) IMG_9064 (Копировать) IMG_9072 (Копировать) IMG_9077 (Копировать) IMG_9082 (Копировать) IMG_9084 (Копировать) IMG_9095 (Копировать) IMG_9103 (Копировать) IMG_9106 (Копировать) IMG_9114 (Копировать) IMG_9117 (Копировать) IMG_9120 (Копировать) IMG_9121 (Копировать) IMG_9123 (Копировать) IMG_9126 (Копировать) IMG_9128 (Копировать) IMG_9130 (Копировать) IMG_9131 (Копировать) IMG_9134 (Копировать) IMG_9136 (Копировать) IMG_9137 (Копировать) IMG_9139 (Копировать) IMG_9141 (Копировать) IMG_9143 (Копировать) IMG_9146 (Копировать) IMG_9147 (Копировать)

IMG_8134 (Копировать)IMG_8146 (Копировать)IMG_8147 (Копировать)IMG_8150 (Копировать)IMG_8159 (Копировать)IMG_8163 (Копировать)IMG_8164 (Копировать)IMG_8168 (Копировать)IMG_8184 (Копировать)

IMG_9150 (Копировать) IMG_9153 (Копировать) IMG_9170 (Копировать) IMG_9176 (Копировать) IMG_9179 (Копировать) IMG_9182 (Копировать) IMG_9187 (Копировать) IMG_9190 (Копировать) IMG_9193 (Копировать) IMG_9201 (Копировать) IMG_9205 (Копировать) IMG_9207 (Копировать) IMG_9213 (Копировать) IMG_9218 (Копировать) IMG_9221 (Копировать) IMG_9224 (Копировать) IMG_9225 (Копировать) IMG_9227 (Копировать) IMG_9233 (Копировать) IMG_9234 (Копировать) IMG_9241 (Копировать) IMG_9244 (Копировать) IMG_9249 (Копировать) IMG_9251 (Копировать) IMG_9255 (Копировать) IMG_9256 (Копировать) IMG_9257 (Копировать) IMG_9259 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика