Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых на фестываль бясплатных экскурсій “Фэст экскурсаводаў-2019”. Яго галоўная мэта — знаёмства мясцовых жыхароў і гасцей горада з помнікамі архітэктуры, гісторыі і культуры, музеямі, важнымі падзеямі ў жыцці Беларусі.
13 красавіка, з 13.00 да 17.00, жыхары і госці Нясвіжа змогуць бясплатна пабываць на экскурсіях па экспазі-цыях музея “Зберагаючы самабытнасць”, “Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны” , “Нясвіж на скрыжаванні эпох”.
Экскурсіі будуць пачынацца ў 13.00, 14.00, 15.00, 16.00.
Спяшайцеся акунуцца ў гісторыю!